Свет33

Італьянец стварыў фальшывы антычны амфітэатр і вадзіў туды турыстаў за грошы

Мужчына сцвярджаў, што выявіў артэфакты Старажытнай Грэцыі і Рыма. Выяснілася, што ён стварыў іх сам з таго, што было пад рукой.

У Італіі да 2 гадоў і 4 месяцаў турмы асудзілі 69‑гадовага жыхара правінцыі Вічэнца, які збудаваў фальшывы антычны амфітэатр і браў з турыстаў па 40 еўра за ўваход на неіснуючы «археалагічны аб'ект», распавядае канал «Спадчына». 

Для стварэння так званага «Амфітэатра Берыка» ў камуне Аркуньяна будаўнікі маштабна змянілі ландшафт і выкапалі паглыбленне ў схіле ўзгорка на ўчастку плошчай 5000 квадратных метраў.

Прыступкі былі выкладзеныя са штучна састараных блокаў, прастору дапоўнілі бетоннымі калонамі, гіпсавымі статуямі і штучным возерам.

У рэкламных матэрыялах гаспадар аб'екта Франка Малоса сцвярджаў, што ён асабіста раскапаў гэтыя грэчаскія, рымскія і неалітычныя артэфакты пры дапамозе невядомых археолагаў.

Расследаванне справы аб незаконным будаўніцтве і падробцы твораў мастацтва пачалося яшчэ ў 2016 годзе. Першапачатковы прысуд быў вынесены ў 2021-м, але за краты стваральнік бутафорыі адправіўся толькі цяпер, пасля адхілення ўсіх апеляцый. Акрамя турэмнага тэрміну, суд абавязаў яго выплаціць штраф у 3000 еўра і кампенсацыю муніцыпалітэту, а таксама цалкам ліквідаваць навабуд, вярнуўшы ўзгорку яго першапачатковы прыродны выгляд (гэтае прадпісанне дагэтуль застаецца нявыкананым).

«Гэты выпадак — паказальны прыклад таго, як у еўрапейскай прававой прасторы расцэньваецца стварэнне гістарычных сімулякраў і спекуляцыя на мінулым. У той час як у айчынных рэаліях узвядзенне бутафорскіх муляжоў і імітацыя даўніны часта заахвочваецца або праходзіць пад шыльдай агратурызму і добраўпарадкавання, у Італіі вытворчасць архітэктурных падробак і самавольнае скажэнне ландшафту кваліфікуецца як крымінальнае злачынства з рэальнымі турэмнымі тэрмінамі», — дадае аўтар канала. 

Каментары3

  • Крэпкі хазяйственік
    28.07.2026
    Малайчына, запрасіць яго на абласныя дажынкі архітэктарам.
  • Намасце
    28.07.2026
    Галоўнае, што турыстам падабалася.
  • Фэйк
    28.07.2026
    Міфы і лягенды мільёнамі асабнікаў друкуюцца, а тут толькі яшчэ плюс адзін.

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў21

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Саратаве гарыць НПЗ2

Адной ін'екцыі хапіла на 70 дзён. У ЗША выпрабавалі новы падыход да лекаў ад атлусцення3

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік7

У Сіднэі ўзвялі самы высокі ў свеце драўляны хмарачос5

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Інстаграмнае возера на мяжы Швейцарыі і Францыі праз працяглую спёку амаль высахла ФОТА15

Зяленскі: Ракеты Patriot у свеце ёсць, патрэбныя толькі палітычныя рашэнні9

У Гродне сёння зноў залева і патоп ВІДЭА1

Памёр музыка Сяргей Адамовіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў21

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць