Сярод прычын пазначана, што Кім падтрымлівае вайну Расіі ва Украіне, дапамагае з лагістычным забеспячэннем расійскіх падраздзяленняў, фінансуе іх.

Таццяна Кім. Фота: яе тэлеграм-канал
Сузаснавальніцу і гендырэктарку расійскага маркетплэйса Wildberries Таццяну Кім унеслі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац». Яе імя з'явілася там 1 жніўня.
Раней на «Вайлдберыз» былі тавары з пазнакай «усё для СВА». Пасля ўдараў украінцаў па складах «Вайлберыз» у розных рэгіёнах Расіі, гэты тэг прыбралі.
Сёння пад удар трапіў лагістычны комплекс «Вайлдберыз» у Самарскай вобласці.
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары