Грамадства2626

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову

Віктар Бабарыка ў кулуарах канферэнцыі «Новая Беларусь» расказаў падрабязней пра свой новы праект, навіны ад сына Эдуарда і ўжыванне беларускай мовы ў штодзённым жыцці.

Віктар Бабарыка

«Наша Ніва»: Напярэдадні канферэнцыі вы анансавалі свой новы праект — Belarus Network — як «мост паміж тымі, у каго ёсць рэсурсы і магчымасці, і тымі, хто вырашае праблемы беларусаў». Праўда, пасля яго прэзентацыі засталося больш пытанняў. Можаце прывесці нейкую блізкую аналогію, каб зразумець, як будзе працаваць ваш праект?

Віктар Бабарыка: Як я і казаў, гэта мост. Згадайце, для чаго ён будуецца — злучыць. Так і ў нас ёсць нейкая патрэба, я разумею, што яна ёсць. А ёсць нехта, хто скажа: «Я б штосьці зрабіў», «Я б даў грошы», «А б яшчэ штосьці».

Нехта ўжо і даваў грошы раней — напрыклад, беларускія бізнэсмены. Але яны задаюцца пытаннем: «А дзе вынік? Няма. Таму я больш нічога даваць не буду». Такая ў іх пазіцыя. 

Ці вось простае пытанне: навошта беларусу тое, што мы робім [у эміграцыі]? Можна казаць: «А мы нічога і не можам». Таму што «небяспечна для вас, і ўсё». І раз гэта так, рабіць для вас мы зараз нічога і не будзем. Мы будзем, як усе тут кажуць, рабіць «на будучыню». Калісьці яна прыйдзе, і мы такія на белых канях прыедзем, разумныя, з досведам, і скажам: «Вось мы ведаем, як кіраваць вамі. А вы ж не ведаеце, як вы жыць будзеце?»

Я ўжо гэта чую больш за 30 гадоў — адзін такі таксама ведае, як хацелі б жыць беларусы. І мы вось ведаем, як хацелі б жыць беларусы ўнутры краіны. Але хто-небудзь беларусаў саміх спытаў?

Мы з камандай паспрабуем аб'яднаць людзей. Трэба як у любой машыне закласці нейкія прынцыпы: як вы будзеце разумець адзін аднаго? І гэтыя прынцыпы — першае, што трэба зрабіць. Нейкім чынам прыйсці і сказаць: «Так, беларусы, ёсць інструменты аналізу інфармацыйнага поля, каб зразумець, што вам цікава і якія ёсць у вас праблемы. Мы ведаем. Мы адкрытыя».

Дапусцім, у вас сто праблем. Вырашыць мы зможам толькі адну. Але мы пасля пакажам, як мы яе вырашылі. Заўтра іх, вырашаных, будзе ўжо дзве. І тады беларус падумае: «Ага, яны нават у гэтых умовах могуць нешта вырашыць. Мала таго, яны ведаюць пра нас, яны не забылі. Яны не ставяцца да нас як «ой, у Беларусі ўсё дрэнна, труба». Прабачце, але проста казаць, што «не, вы там дрэнна жывяце, чакайце, хутка прыйдзе шчасце» — так не працуе.

Belarus Network як мост мусіць пабудаваць новую сістэму камунікацыі, зноў звязаць парваныя ніткі нашага клубка.

«НН»: Якога кшталту гэта могуць праблемы і калі, як вы бачыце, Belarus Network запрацуе на практыцы?

ВБ: Belarus Network — гэта сістэма дадатковай каштоўнасці кожнаму з нас. Згадайце, як было ў 2020-м: «так, у мяне ёсць тры гадзіны на тыдзень, я магу на аўто развезці ваду на пікеты».

Так і тут — напішы, што ты можаш. Пасядзець з чужым дзіцём ці сабакам — калі ласка! Калі немагчыма ратаваць краіну, дапамажы хаця б аднаму чалавеку. Беларусь — гэта найперш людзі, людзі — галоўная каштоўнасць краіны.

Да канца гэтага года, я спадзяюся, мы зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы.

«НН»: Можаце расказаць, хто ў вашай камандзе? Ці ёсць сярод іх вядомыя ўжо асобы, якія згуртаваліся вакол вас пад выбары-2020?

ВБ: У нашай камандзе заўсёды было так: ёсць нейкі сцяг, ты ўтыкаеш яго і кажаш «Хацелася б зрабіць гэта, гэта і гэта». І людзям патрэбны час, каб яны прыйшлі і самі сказалі: «Мне гэта цікава, я буду працаваць на вось гэтым адрэзку». Ці «гэта ўжо нецікава». Так было і ў 2020 годзе.

Але пакуль я не называю прозвішчы членаў каманды па розных кірунках, бо мне не давалі на тое дабро яны самі.

Самае каштоўнае, што з усімі людзьмі ў камандзе ў нас усё заўсёды адбывалася ціха-мірна. І я вельмі спадзяюся, што так і застанецца. Незалежна ад таго, ці будуць людзі са старой каманды прымаць удзел у Belarus Network. Найперш кожны з іх — гэта самастойная фігура.

«НН»: Ці ёсць нейкія навіны ад вашага сына Эдуарда, які застаецца за кратамі?

ВБ: Я ведаю, што ў яго фізічныя і псіхалагічныя ўмовы цяжкія, але ён трымаецца. Ён не ў дэпрэсіі. Наколькі я ведаю, ён перыядычна сядзіць у ШІЗА, зараз ён зноў у ПКТ на паўгода.

Чаму — ніхто не ведае. Ну, вось такі рэжым. Такая вось помста.

Сітуацыя з Эдзікам — мой боль, і я раблю ўсё, што ў маіх сілах, каб ён хутчэй апынуўся на свабодзе.

«НН»: У вас заўважны прагрэс у беларускай мове. Ці робіце вы нешта адмысловае для гэтага?

ВБ: Калі шчыра, не. Але я заўсёды імкнуся адказваць чалавеку на той мове, на якой ён сам да мяне звяртаецца.

Увогуле я дагэтуль да канца не разумею, чаму маркер мовы так важны менавіта паміж самімі беларусамі. Мне гэта падабаецца ў сітуацыях, пра якія расказваюць мае сябры. Напрыклад, калі да беларуса звяртаецца расіянін, то нават той, хто ніколі не размаўляў па-беларуску, спрабуе яму нешта адказаць на беларускай мове. То-бок, мне зразумела, чаму гэты маркер унутры краіны існуе адносна расіян.

І я згодны з тым, што трэба размаўляць на роднай мове, яе трэба захоўваць. Але мова не можа быць маркерам паміж намі. Я ніколі не разумеў білінгваў, якія прыходзілі ў краму, а іх там не зразумеў прадавец, і яны з гэтага рабілі скандал. То-бок, ты ведаеш дзве мовы, прадавец ведае адну. Гэта праблема прадаўца. Пашкадуй яго ўнутры і прадублюй па-руску, бо ты ведаеш дзве мовы. Гэта твая перавага.

Каментары26

  • Axe
    08.08.2026
    Нейкая вада, чалавек відавочна не разумее кантэкст рэпрэсіяў, экстрэмісцкіх статусаў і пакараньня за супрацу зь экстрэмістамі. Вось калі яго ў гэтыя сьпісы дададуць, тады паглядзім на KPI і імпэт да супрацы.
  • Van der Graaf
    08.08.2026
    Або, да прыкладу, прыходзіць расеец у беларускую краму з сваёй валютай...
  • Мультілінгв
    08.08.2026
    Вось як загаварыў прарасейскі Бабарыка пра беларускую мову. Позна фарбавацца ў нібыта беларускага палітыка.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах3

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён2

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці39

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах3

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць