Вайна44

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін

Аляксандра «Лахвіча» Наўковіча параніла пару дзён таму на выездзе з баявога задання.

Фота: інстаграм Аляксандра Наўковіча (Лахвіча)

«Вітаю, спадарства. Адпрацавалі выдатна. Мае першыя баявыя ў новым падраздзеле, да якога прыкамандзіраваўся. Але самае цяжкае гэта заезд і выезд… З выездам штось пайшло не так. Выкінула мяне тоўстага ў акенца пікапа, слаба што памятаю… Але не на секунду не сумняваюся, што зрабіў правільны выбар і я ў шэрагах ЗСУ. Дактары хутка паставяць мяне на ногі, і мы яшчэ паваюем! Падрабязнасці з цягам часу. Усіх абняў», — напісаў ён у сваім інстаграме.

Мяркуючы па фота, сур'ёзна параненая спіна. «12 вінтоў», — апісаў добраахвотнік аперацыю.

«У першы дзень дактары здзівіліся: як ты адчуваеш ногі з такімі раненнямі?» — піша «Лахвіч».

І дадае, што на трэці дзень змог падняцца. «Стаяць магу секунды, сядзець нельга».

Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч некалькі тыдняў таму запісаў свайго роду «пакаяльнае» відэа з паголенай барадою. Пазней «Лахвіч» прызнаўся, што гэта было зроблена пад прымусам з боку былых пабрацімаў на чале з Радзівонам «Генам» Батуліным — былым камандзірам батальёна «Тэрор».

З’яўленню відэа папярэджваў канфлікт: Лахвіч апублікаваў ролік, у якім крытыкаваў Батуліна. Сэнс той крытыкі быў у тым, што «калі іншыя ваююць, а ты едзеш у Адэсу адціскаць у мірных валанцёрку — гэта не шляхетна». Вядома пра сувязь Батуліна з ультраправым асяроддзем. Яшчэ да поўнамаштабнай вайны ён быў блізкі да Сяргея «Боцмана» Кароткіх. У інтэрв’ю і выступах Батулін часта выкарыстоўвае лексіку пра «новую шляхту», нацыяналізм, элітарнасць ваяроў і асаблівы кодэкс гонару.

Каментары4

  • Здароўя ваяру!
    08.08.2026
    Лахвіч, трымайся! Слухайся дактароў! Хрыбетнік справа сур'ёзная. Найхутчэйшага табе выздараўлення!

    (Для Рэд. Навошта пісаць недарэчную прыпіску пра нейкі канфлікт з іншымі ваярамі? Майце сумленне.)
  • пымяць
    08.08.2026
    ., гэта вашы "дворяне" так рабілі, бо дворня гаспод. Шляхта была роўная з каралямі. І чудзіла- дык чудзіла. Гумар быў часам жорсткі, так.
    Лахвічу здароўя! Як і ўсім ваярам. І беларускаму дабраахвотніку Гене. Рэдакцыя забыла напісаць, што ён таксама беларускі дабраахвотнік.
  • Ага, канешне
    08.08.2026
    пымяць, пад сраку гнаць гэтага добраахвотніка. І неважна, беларус ён ці не беларус. Лайну не месца ў ЗСУ, нават калі ў іх недахоп людзей

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць