Грамадства99

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»

Былы каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко пагаліўся. Ён зрабіў гэта на знак падтрымкі добраахвотніка Аляксандра «Лахвіча» Наўковіча, якога прымусіў пагаліцца і запісаць прыніжальнае «пакаяннае» відэа Радыён «Гена» Батулін.

Клачко кажа на відэа, што знаходзячыся ва Украіне, ён пагаліўся, а таксама пагаліў вусы.

Ён зрабіў гэта ў падтрымку блізкага яму чалавека, беларускага дзейнага добраахвотніка Аляксандра Наўковіча з пазыўным «Лахвіч».

«Бо не вусы робяць чалавека годным. Я ведаю двух амаральных бандытаў, якія носяць вусы: гэта Лукашэнка і Радыён Батулін — украінскі бандыт, які дзіўным чынам апынуўся ў асяроддзі беларускіх добраахвотнікаў», — кажа Клачко. 

Ён запісаў зварот да беларускіх дзейных і былых добраахвотнікаў. «Кусь» кажа, што паважае тых, хто прыйшоў змагацца, каб вызваліць украінскую зямлю, каб у будучыні Беларусь змагла стаць вольнай і незалежнай краінай.

«Мяне, вас можна запалохаць, можна паспрабаваць і нават маральна зламаць. Мы можам загінуць пры тых ці іншых абставінах. Але нас нельга прымусіць паважаць лайно», — гаворыць Аляксандр.

«Бо хіба можна паважаць тых, хто абсцыкае людзей? Хто ўстаўляе бутэлькі ў дупу? Хто прымусам, зграяй прымушае пагаліцца і збрыць вусы? Хто баіцца чужога меркавання, бо калісьці ў мінулым атрымаў маральную траўму і зараз такім чынам спрабуе яе кампенсаваць? Нельга», — кажа Клачко.

Ён просіць пабрацімаў вызначыцца і адказаць на пытанне: «ці паважаю я бандыта, ці я за тое, каб ён быў прыцягнуты да адказнасці?»

Разборкі ў кадыраўскім стылі, калі беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяннае» з ім відэа, атрымалі шырокі рэзананс. Пазней Лахвіч пацвердзіў, што запісаў «пакаяннае» відэа паголеным пасля сустрэчы з Рыдыёнам Батуліным. Лахвіч сцвярджае, што пасля яны з Батуліным «паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся».

Каментары9

  • та-да-дам
    02.06.2026
    а што я ўчора казала ?

    каментар -

    ии 01.06.2026
    нейкая мутная гісторыя...
    а можа такое быць, што Лахвіч сам пагаліўся на знак пратэсту і відэа такое зняў?

    - гэта мой
  • на фота гляджу...
    02.06.2026
    нечым гэты «Кусь» знешне (чыста знешне) на цапкалу падобны
  • Пабалцім
    02.06.2026
    З Лукашэнкай змагацца? - Гэта да Ціханоўскай!
    Галовы брыць адно аднаму і пагоны вешаць? - Гонар маем!

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць