Вайна1515

Добраахвотнік Лахвіч пацвердзіў, што запісаў «пакаяннае» відэа паголеным налыса пасля сустрэчы з Батуліным

Гісторыя з «пакаянным» відэа беларускага добраахвотніка Аляксандра «Лахвіча» Наўковіча атрымала працяг.

Аляксандр «Лахвіч» Науковіч. Скрыншот з яго новага відэа з тлумачэннем сітуацыі

Пасля таго як ролік выклікаў рэзананс, Лахвіч апублікаваў яшчэ адно відэа, у якім фактычна пацвердзіў: запіс «пакаяннага» звароту стаў вынікам ягонага канфлікту з іншым беларускім добрахвотнікам Радыёнам «Генам» Батуліным.

Паводле слоў Лахвіча, пасля публічнай крытыкі Батуліна яны сустрэліся асабіста.

«З чаго ўсё пачалося: Гена згадаў мяне ў сваім сторыз, я жорстка яму адказаў, перагнуў. Учора выпадкова мы з ім пабачыліся, мне патлумачылі папулярна, што так нельга. Я папрасіў прабачэння, гэтага было недастаткова. Запрапанавалі некалькі варыянтаў», — сказаў Лахвіч.

Пасля гэтага з'явілася відэа, дзе добраахвотнік паголены. Лахвіч сцвярджае, што пасля яны з Батуліным «паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся». 

Напярэдадні Лахвіч апублікаваў у сваім фэйсбуку відэа, дзе згадаў некалькі старых гісторый, звязаных з Батуліным. Ён згадаў падзеі ў Адэсе ў 2022 годзе, а таксама гісторыю са збіццём былога добраахвотніка ПКК з пазыўным «Назгул». Такія паводзіны Лахвіч назваў «нешляхетнымі».

Менавіта пасля гэтага, паводле нашых крыніц, і пачаўся канфлікт.

У асяроддзі беларускіх добраахвотнікаў адразу з'явілася версія, што рэакцыя на словы Лахвіча была вельмі жорсткай, а ягонае наступнае «пакаяннае» відэа стала вынікам асабістай размовы з людзьмі з кола Батуліна.

«Пакаянны» ролік выклікаў рэзананс. На ім Лахвіч без сваіх знакамітых вусоў называў сябе «свінапасам», казаў, што вусы — гэта «адзнака шляхты», а ён сваімі ўчынкамі нібыта не заслужыў права іх насіць.

Далей ішоў шэраг самапрыніжальных выказванняў, а таксама напады на Аляксандра «Жэрара» Красоўскага, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА ва Украіне.

Каментары15

  • Кожнаму і кожнай
    01.06.2026
    Ну хоць па-мужчынску адказаў за плявузганне памялом той Лахвіч.

    [Зрэдагавана]
  • Кол
    01.06.2026
    Ясна, і нават больш, чым можа падацца.
  • Sanchez
    01.06.2026
    кхххххххххх цьфу

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч14

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме адмянілі паліўныя талоны. Бо паліва няма5

Засталася без кватэры і назапашванняў на $25 000. Работніцу мінскай ВНУ развялі ашуканцы10

У чэмпіянаце Беларусі па футболе выступае 66‑гадовы гулец3

Спецыялісты папярэдзілі пра рызыку выбуху тушы кіта Цімі каля датскага вострава. Ён проста можа лопнуць

Беларуская кінастудыя здыме поўнаметражны рэмейк «Прыгодаў ката Леапольда»1

Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя1

Лукашэнка пра Кім Чэн Ына: Ён ніякі не дыктатар15

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома49

Дэпартаваны беларус вярнуўся ў Расію па прах памерлай жонкі — і атрымаў дзевяць месяцаў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч14

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць