Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
-
09.08.2026Тытанічная праца, дзякуй!
-
09.08.2026а дзе фара вітаўта?
-
09.08.2026aleh, Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фара Вітаўта) быў зьнішчаны трохі пазьней - у ноч з 28 на 29 лістапада 1961. Грымела так, што на нашай вуліцы Маставой у дамах шыбы павыляталі. Усе думалі - вайна ізноў пачалася. А насамрэч - гэта новыя рускія, ці адноўленыя імпэрцы, або чырвоныя д'яблы... як там іх яшчэ... маскалі, карацей - патаемна намагаліся зруйнаваць Сьвятыню. Падрывалі накіраванымі выбухамі. Тры разы. Адмысловую сапёрку (не блытаць з вайсковай міні-рыдлёўкай, проста так зараз модна пісаць) з Ленінграда выпісалі. Але храм не разваліўся, а толькі асеў. Далей яго разьбіралі ўручную.
Побач з Фарай Вітаўна знаходзілася наша старажытная Ратуша. Яе бальшавікі таксама не пашкадавалі. І зрабілі на гэтым месцы... што? правільна! прыбіральню((( Зараз, пры лукашыстах, так кветнік. -
09.08.2026Дасканалая iнжынерная праца, дзякуй за матэрыял.
-
09.08.2026На фота людзі апрануты асэнсавана, асцярожна, відавочна, што яны ідуць па жыцці азіраючыся. Усё максімальна функцыянальна. Няма спартовага і нефункцыянальнага адзення. Яны відавочна жывуць у свеце, дзе кожны адказвае сам за сябе. Калі нешта здарыцца, то ніхто не будзе іх выходжваць, лячыць. Проста выкінуць на вуліцу як старога сабаку або зробяць каўбасу, як з кульгавага каня, або ўтопяць як шкодлівага ката. Гэтае пакаленне не скакала з вяроўкай з моста, не ганяла на лыжах, як звар'яцелыя, не лётала на электрасамакатах па вузкіх вуліцах, разлічваючы, што калі пакалечыцца, то хірургі ўсё выправяць, сацыялка аплаціць усе выдаткі - перыяд рэабілітацыі і беспрацоўя.
Каб зноў можна было скакаць з вяроўкай з маста. -
09.08.2026Здымкі сапраўды цікавыя і пазнавальныя. Разумееш, якую складаную, каласальную і высокатэхналагічную будоўлю ажыццявілі.
-
23.08.2026Фірма Рудзкі і К. каторая зрабіла стальныя фермы у расійскі час, пазней за польскім часам рабіла рамонт таго маста. Найлепшае з того што фірма яшчэ існуе но тое што засталося і называецца FUD у Мінску Мазавецкім. Тутака была філія Рудзкага. І тая самая фірма (Рудзкі і К) пабудавала першы зварны мост у Польшчы які працуе і цяпер.
[Зрэдагавана]