Грамадства55

Насупраць ЗАГСа Савецкага раёна Мінска адкрылася тэматычная зона адпачынку «Шлях да шчасця»

На вуліцы Гамарніка ў Мінску скончылася рэканструкцыя бульвара. Канцэпцыя абноўленага сквера заснавана на эвалюцыі адносін — ад знаёмства да стварэння сям'і, пішуць «Мінск-Навіны». 

Што з'явілася ў новай лакацыі? Яе госці праходзяць праз тры арт-аркі, якія сімвалізуюць знаёмства, зараджэнне кахання і стварэнне сям’і.

Спецыяльна для сквера навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа рамёстваў і дызайну імя М. Кедышкі вырабілі ажурныя лаўкі з фігуркамі белых галубоў, а таксама разную альтанку.

У зоны ўсталяваны падвесныя арэлі і кашпо ў форме заручальных пярсцёнкаў і сэрцаў, масток для фотасесій, а таксама «Дрэва жыцця» для памятных замочкаў ад маладых.

У альтанцы з'явілася спецыяльная кніжная шафа ў выглядзе вясковай хаткі, дзе можна бясплатна абмяняцца кнігамі.

У скверы высадзілі больш за тысячу белых і ружовых руж, усталявалі 52 лаўкі розных тыпаў, 9 арэляў, 5 велапарковак і праклалі веладарожкі. 

Каментары5

  • Галина
    09.08.2026
    Сводите туда Сашу. А то он никого счастливым не сделал. Изменял мне с первых дней совместной жизни. С каждой юбкой развлекался. А как деньги появились , силой брал. Благо сейчас не стоит у него, но он мозг всем тр..т языком.

    [Зрэдагавана]
  • Янка
    09.08.2026
    Белыя інсталяцыі - нейкі казённы нудлівы безгустоўны пастсавок, як ў шпіталі.
  • Януа
    09.08.2026
    Тутэйшая, калi вас непрыемна уразіў недастаткова ўрачысты стан будынка ЗАГС 1974 года ў Вільні і ягонага наваколля - то гэта сведчыць, што вы проста ня ведаеце шлюбнай працэдуры ў Літве. У часы СССР акупацыйныя ўлады імкнуліся "саветызаваць" традыцыйныя літоўскія шлюбныя традыцыі, прымушая пераносіць частку шлюбных ўрачыстасцяў у дзяржаўныя установы - ЗАГСы. З адраджэннем незалежнай Літвы чужынскія парадкі былі згорнутыя. Святарам і натарыўсам было вернута права рэгістраваць шлюбы, пасля чаго яны самастойна перадаюць інфармацыю ў ЗАГСы. Гэта фактычна цалкам спыніла шлюбныя ўрачыстасці ў ЗАГСах, а тыя ператварыліся ў звычайныя дзяржаўныя ўстановы. Шлюбнай цырымоніі ў касцёле, царкве, кірхе і нават мячэці сталася юрыдычна дастатковым. Калі ж вы ўвогуле атэіст - запрашаеце натарыуса, і ён прыязджае на зладжанае вамі мерапрыемства, дзе робіць ўсе патрэбныя юрыдычныя фармальнасці. Спадзяюся, што ў складзе дэмакратычных зменаў у Беларусі адпаведная афіцыёзная саўковая спадчына таксама будзе адкінутая.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць