Вайна55

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме

Максім Пакроўскі прызнаўся ў любові да ўкраінцаў і пажадаў найхутчэйшай перамогі.

Максім Пакроўскі. Скрыншот з відэа

Саліст вядомага расійскага гурта «Ногу свело!» Максім Пакроўскі прыехаў ва Украіну. Ён пабываў у Кіеве, у Харкаўскай вобласці і на Данбасе. У сваіх сацсетках музыка расказаў, што здымае дакументальны фільм пра вайну.

«Я прыехаў на вашую зямлю з любоўю, цеплынёй і велізарнай павагай. Галоўнае, чым я магу быць вам карысным, знаходзячыся тут, — зрабіць так, каб пра тое, што я пабачыў на свае вочы, даведалася як мага больш людзей ва ўсім свеце. Мы здымаем дакументальным фільм «I’m Here to Witness» («Я тут, каб засведчыць»). А яшчэ — запісваем англамоўную версію адной з самых папулярных нашых песень «Наши юные смешные голоса», — адзначыў Пакроўскі ў відэа.

Музыка дадаў, што любіць украінцаў: «Я люблю вас! Слава Украіне! Найхутчэйшай перамогі, дарагія!».

Пазней Максім Пакроўскі апублікаваў яшчэ адзін відэазварот, у якім пакаяўся за свае канцэрты ў Крыме ўжо пасля акупацыі паўвострава. 

«Некаторыя людзі пытаюцца, што я зрабіў для Украіны, акрамя размоў, ​​і што я рабіў у акупаваным Крыме ў 2015—2016 гадах. Я падрабязна расказваў пра Крым ва ўкраінскіх СМІ яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання. У той час я перажываў цяжкі перыяд у жыцці і быў цалкам адарваны ад падзей, што адбываліся вакол мяне. Я глыбока пра гэта шкадую. Але машыну часу яшчэ не вынайшлі, і мінулае змяніць немагчыма», — адзначыў ён. Таксама ён пералічыў усе свае ўчынкі ў падтрымку Украіны.

Максім Пакроўскі ў 2020 годзе падтрымаў пратэсты ў Беларусі, а праз два гады выступіў супраць расійскага ўварвання ва Украіну. У Расіі ён унесены ў спіс «замежных агентаў».

Каментары5

  • Пацук
    08.08.2026
    Ён быў паўналетні, калі ўхваліў Крымнаш. Ведаў, што робіць. А зараз ён брэша, дзеля заробку. Ну як гэта ўспрымаць...
  • .
    08.08.2026
    Вот уж в чьей позиции не было никаких сомнений с начала войны. Как и в 20-м - один из немногих "восточных братов", у кого тогда проявилась совесть, а не "это не наше дело". Макс да Макаревич наверное самые активные из известных. Я совсем не поклонник НС, но "Русские, мы все прос..ли" - шедевр.

    ЗЫ Вот если бы Чайф с Сукачевым приехали покаяться - это да, что-то большое в лесу... того. Но фиг там.
  • Янка
    08.08.2026
    Пацук, кожны чалавек мае права на памылку. І Пакроўскі, пачынаючы з 2020, зрабіў вельмі шмат, каб яе выправіць. І працягвае рабіць. Але галоўнае - ён ніколі не ўхваляў забойстваў людзей. Таму ён цалкам варты даравання. І галоўнае - з гэтым згодныя самыя ўкраінцы, у якіх ёсць мільён нагодаў ненавідзець Расею і расейцаў.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць