Меркаванні5959

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага

Былы палітвязень, блогер Эдуард Пальчыс лічыць 2020 год легендарным, гістарычным і гераічным перыядам для беларускай нацыі.

Фота: lookby.media

Даўно хацеў напісаць гэты тэкст, але сёння якраз найбольш адпаведная дата.

Калі цябе затрымліваюць у 2020-м, а выкідваюць у 2026-м, адно з самых шакавальных адкрыццяў для ўсіх нармальных палітвязняў — гэта ментальныя змены людзей.

За гэтыя 5 месяцаў я начытаўся і наслухаўся часам мноства адкрытага трызнення: што ў 20‑м пратэсты арганізавала Расія, што кагосьці хтосьці ледзь не гвалтам выводзіў, што кагосьці спецыяльна выкарыстоўвалі і г. д.

Яшчэ ў турме я выразна бачыў, як людзі заднім чыслом перапісваюць мінулае, каб знайсці сваё зручнае апраўданне таго, што адбываецца.

Тыя, хто баяўся ў банальную счэпку стаць у жніўні, праз пару месяцаў у турэмнай камеры ўжо разважалі пра «трэба было з імі больш жорстка».

Калі пратэсты душылі звышжорсткасцю, а потым пачалася міграцыя, вайна і ўнутраныя ўмовы ў РБ пачалі месцамі нагадваць КНДР, натуральна, у многіх з'явілася глыбокае пачуццё расчаравання. І тут жа павылазілі разумнікі з трызненнем пра 2020-ы. А хтосьці пачаў шукаць вінаватага, ці ствараць складаныя схемы ўнутраных апраўданняў, ці пераконваць сябе ў тым, чаго і блізка не было.

Дык вось — да сярэдзіны ліпеня 2020‑га я быў за поўны ігнор выбараў, хоць 99% у гэты момант думалі абсалютна інакш. Але потым жыццё закруціла так, што самому прыйшлося прысесці як арганізатару. І я помню, як у пачатку лета 20‑га мне пісалі, што я дэбіл і нічога не разумею, а мы «зараз пойдзем на выбары (прагаласуем, паназіраем) і па законе пераможам».

Гэта была наіўнасць, але наіўнасць шчырая. Гэта наіўнасць была галоўным палівам для рухавіка тых падзей.

Таму як бы каго ні корчыла зараз — 2020‑ы год з'яўляецца легендарным, гістарычным і гераічным перыядам для беларускай нацыі. Па колькасці і ступені далучанасці насельніцтва з ім не параўняецца ні 1991-ы, ні 1918-ы. Гэта і самы чысты ў плане арганізацыі рух, дзе не было ні капейкі якога-небудзь заходняга фінансавання. І ўсё гэта праўда, таму што людзі самі шчыра рабілі тое, што лічылі правільным.

Калі многія з нас цяпер жывуць у свабодных краінах, давайце выдушваць з сябе савок і спыняць падсвядома шукаць ілжывыя версіі мінулага, якія па сутнасці проста з'яўляюцца спробай скінуць адказнасць за свае дзеянні і выбар. Так, усё цяпер няпроста, але ў гісторыі і ў Бога планы часта адрозніваюцца ад нашых. І хто ведае, што нас яшчэ чакае наперадзе.

Каментары59

  • Антось
    09.08.2026
    2020 год быў проста падрыхтоўкай і зачысткай ваеннага плацдарму для нападу на Ўкраіну. Базавыя рэчы трэба ўжо было б зразумець.
  • Ігнор
    09.08.2026
    Нажаль такіх разумных як Пальчыс было вельмі няшмат. Але і тых хто не да канца разумеў і вырашыў праверыць аказалася крыху недастатковая колькасць. Ці дастатковая колькасць цяпер?
  • ПалПалыч
    09.08.2026
    «Какой-то ребенок, трус, рассылал через телеграм-канал — давайте по воскресеньям выходить».

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане16

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць