Грамадства1717

«Лакацыя скача па зусім розных месцах, з машынай быў бы піпец». Што кажуць беларусы, якія наведваюць Расію

Што б ні адбывалася ў Расіі, некаторыя беларусы ўсё роўна едуць туды і прывозяць розныя ўражанні — ад недахопу паліва да дрэнных дэсертаў. Сабралі некалькі водгукаў.

Шмат хто з беларусаў адзначае, што ў Расіі цяпер вялікія праблемы з доступам да свабоднага інтэрнэту.

Кацярына Главінская з Мінска, якая ездзіла ў Смаленск, апісвае свае ўражанні словамі «адыходжу ад шоку»:

«Інэт амаль не працуе, толькі 30 дазволеных сайтаў. Добра што паехала цягніком, бо з машынай быў бы поўны піпец. Маршрут не пракладваецца, мая лакацыя скача па зусім розных месцах, і табе трэба кудысьці ад вакзала, а ты зусім не можаш дайсці. Давялося пытацца пра шлях у людзей на вуліцы».

Калі давялося ехаць са Смаленска дахаты, Кацярына ледзь не спазнілася на цягнік: яна збудавала ў навігатары маршрут на вакзал, але ж ён прывёў зусім не туды. Жанчына мела VPN, але і ён не спрацаваў.

Калі карты не працуюць, як перасоўвацца па горадзе? І тут усё не так проста, піша беларуска:

«Пакаталася на трамваях, добра, што іх там толькі чатыры нумары, з іх два асноўныя. Таксі не выклікаць па лакацыі. А стаяць і махаць рукамі ўсім, хто праязджае міма з шашачкамі — такая сабе гісторыя».

Настаўніца Крысціна Губарэвіч дапаўняе карціну:

«Апошнія некалькі прыездаў зрабіліся абсалютна дыскамфортнымі, перастаў працаваць нават роўмінг. Блакаванне дзённае: калі раней па спасылцы прайшоў і блакаванне лёгка знялася, то цяпер увесь час выдае памылку і ў найлепшым выпадку да вечара зможаш зняць абмежаванні.

Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency via Getty Images

Да Wi-Fi падключыцца складана, не праходзіць аўтарызацыя. Таксі без інтэрнэту выклікаць складана, званкі з дзясятага разу праходзяць і абрываюцца».

У астатнім, піша Крысціна, умовы падарожжа нармальныя. Але ўдакладняе, што ехаць у Расію трэба толькі на цягніку і не варта браць з сабой дзяцей.

Прадказальна, што не менш праблем у падарожжы ўзнікае і праз пошукі паліва. Блогерка Святлана Паўлючэнка вырашыла ехаць на дызельнай машыне ў Санкт-Пецярбург і абачліва ўзяла з сабой каністры на 50 літраў паліва. 

Выязджала ў Расію яна 11 ліпеня:

«Каб не шукаць у Расіі, дзе заправіцца, мы вырашылі заправіць поўны бак у Полацку. Перасеклі мяжу ўсяго за 15 хвілін. У нас правяралі багажнік, бачылі каністры, пытанняў не ўзнікла.

Заправіцца ў Беларусі было найлепшым рашэннем, таму што самыя першыя запраўкі на шляху [у Расіі] былі пустыя. На іншых было дызельнае паліва, але не было бензіну. Праблем з дызпалівам там збольшага няма, а вось з бензінам увогуле бяда».

Святлана ўспамінае вялікія чэргі на запраўках і абмежаванні ў колькасці паліва.

Фота: «Наш край»

Мінчанка Алена Салодкая аказалася ў Расіі, бо вырашыла ляцець праз Маскву ў В’етнам. Рабіць гэта яна не раіць, бо ёсць значны шанс трапіць на затрымку рэйсаў.

«Так, вельмі непрыемна прыязджаць у Маскву з Мінска, з вельмі маленькага, як аказваецца, але такога, які не ваюе, і бачыць гэтую раскошу, бляск і прыгажосць, якая захапляе і адначасова да жудасці пужае, бо разумееш: вось ідзе вайна і вось так яна, аказваецца, людзей захапляе.

А потым прылятаеш у В’етнам і бачыш вельмі мілых, талерантных в’етнамцаў, якія стагоддзямі былі нечымі [фактычна] калоніямі — кітайскімі, французскімі, савецкімі, амерыканскімі. І напрошваецца, выбачайце, параўнанне з Мінскам», — піша Алена.

Тыктокерка пад нікам lisapavlovna_ паехала на тыдзень з Мінска ў Маскву. Уражанні дзяўчыны моцна адрозніваюцца ад таго, што пішуць іншыя беларусы — напрыклад, яна заўважае, што ў маскоўскіх кавярнях прадаюць дэсерты нізкай якасці і зробленыя без душы. Беларуска ўпэўнівае, што тыя ласункі ў Маскве часта нясвежыя, занадта салодкія ці маюць штучны прысмак.

Іншае ўражанне датычыць самай базавай ежы:

«Я трошкі не разумею палітыкі цэн. То-бок неабходныя прадукты, база для выжывання — яйкі, тварог, яшчэ нейкая х**ня — яно ўсё каштуе даражэй, чым у нас у Беларусі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • На россии
    02.08.2026
    ельцин в Гробу переворачивается от такого переемничка на россии
  • анти-зумер
    02.08.2026
    да, это правда, сейчас зумерам в РФ некомфортно, иногда приходится самому ходить в магазин, и даже иногда разговаривать с людьми (ужас!) лично.
  • Axe
    02.08.2026
    Мышы плакалі, калоліся, але працягвалі есьці кактус

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць11

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэку пад 1% на новабудоўлі?4

Марока назвала самую працяглую аўтатрасу Афрыкі ў гонар Трампа3

Як ГПУ падбіралася да Якуба Коласа3

У Мексіцы затрымалі лідара картэля «Лос-Рэес» па мянушцы Понча1

На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»118

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён у бальніцы1

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў24

Чыноўнікі пераблыталі нумар кватэры і засялілі жанчыну не туды, а калі яна зрабіла рамонт, запатрабавалі памяняцца з суседам2

Аднакурснікі з Мінскага сувораўскага вучылішча загінулі па розныя бакі вайны з розніцай у пяць дзён15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць11

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць