Свет88

У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка

У Гданьску кіроўца гарадскога аўтобуса з Беларусі і рабочы судабудаўнічай верфі з Украіны прыйшлі на дапамогу пажылым сужэнцам, на якіх напаў агрэсіўны мужчына. Яны аказалі пацярпелым дапамогу і ўтрымлівалі нападніка да прыезду паліцыі, піша Trojmiasto.online. 

Барыс Мацвяйчук. Фота: Trojmiasto.online

Інцыдэнт здарыўся ў ліпені. Пажылая пара кіравалася ў бальніцу на абследаванне, калі на іх напаў невядомы мужчына. Ён ударыў жанчыну бутэлькай па галаве, а яе мужа штурхнуў на праезную частку.

Сведкам нападу стаў Руслан, рабочы судабудаўнічай верфі з Украіны. Ён першым кінуўся на дапамогу. Да яго далучыўся Барыс Мацвяйчук — кіроўца гарадскога аўтобуса, які прыехаў у Польшчу з Беларусі.

Мужчыны не толькі дапамаглі пацярпелым, але і затрымалі нападніка да прыезду паліцыі.

Барыс Мацвяйчук працуе кіроўцам аўтобуса №283. Маршрут праходзіць побач з Універсітэцкім клінічным цэнтрам, таму ім часта карыстаюцца пацыенты бальніцы.

Пасля здарэння пані Гражына, пацярпелая жанчына, звязалася з транспартнай кампаніяй GAiT і папрасіла перадаць Барысу падзяку ад сябе і мужа. У лісце яна выказала яму глыбокую павагу за дапамогу і чалавечы ўчынак.

Мацвяйчук працуе ў GAiT каля двух гадоў. У Польшчу ён прыехаў з Беларусі ў 2015 годзе. Некаторы час жыў у Швецыі, аднак пазней вырашыў спыніцца ў Труймясце, куды раней пераехаў яго брат.

Да працы ў GAiT Барыс займаўся будаўнічым бізнэсам і аўтамайстэрнямі.

Паводле слоў мужчыны, падчас суразмоўя ў GAiT яго спыталі, як ён будзе паводзіць сябе ў стрэсавай сітуацыі. Тады ён не змог адразу даць гатовы адказ. Цяпер, кажа Барыс, адказ ён даў сваім учынкам.

Нядаўна Мацвяйчук атрымаў польскае грамадзянства.

Каментары8

  • Ян
    02.08.2026
    Калі ўсе эмігранты з усходу, якіх некаторыя польскія палітыкі і іх элехтарат, так зацята хочуць выкінуць з краіны, з’едуць, то палякам прыйдзецца вяртаць 2-3 мільёна сваіх суайчыннікаў з UK і USA каб было каму працаваць на верфях, аўтобусах, заводах, крамах, кавярнях…
    А нашаму беларусу і ўкраінцу павага, што дапамаглі ўтаймаваць нападніка.
  • вы мне не мыкайце,
    02.08.2026
    Мы всей правды не знаем,

    звярніцеся у Лігу Абароны Працаўнікоў Ботаферм, можа там дапамогуць.
  • Мы всей правды не знаем
    02.08.2026
    Так я для этого и обратился за вашим экспертным мнением.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць