Надвор'е22

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы

Што чакаецца?

AP Photo Christophe Ena

Уначы і раніцай 4 жніўня па захадзе краіны чакаюцца навальніцы, месцамі падчас навальніц — моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15—20 м/с, таму выпісаны аранжавы ўзровень метэаралагічнай небяспекі.

А вось з-за спёкі на тры наступныя дні (аўторак — чацвер) вынесеныя чырвоныя ўзроўні небяспекі.

У аўторак на поўдні краіны будзе да +35…+36°С. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+34°С, месцамі, а на поўдні ў многіх раёнах — +35…+38°С.

Днём 6 жніўня ў чацвер у многіх раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне +35…+40°С.

У Беларусі існуе чатыры ўзроўні небяспекі метэаралагічных з'яваў: зялёны (іх поўная адсутнасць, ні дажджоў, ні значных вятроў), жоўты (калі існуюць невялікія, але нязначныя пагрозы — павышэнне (зімой — паніжэнне) тэмпературы, аранжавы (істотнае павышэнне тэмпературы і залевы) і апошні чырвоны. Гэта калі можа быць за 35 градусаў спёкі.

29 чэрвеня ў Беларусі быў зафіксаваны абсалютны рэкорд спёкі за ўсе 145 гадоў назіранняў. У Пінску месяц таму было +40,4°С.

Каментары2

  • Чырвоны ўзровень
    03.08.2026
    Руки болять! Ноги болять!
    Клевер скосили. Жито поспело.
    Жито собрали. Сад убирать.
    Глянешь, а греча уже покраснела.
    Гречу убрали. Лён колотить.
    Лён посушили. Сено возить.
    Сено сметали. Бульбу копать.
    Бульбу вскопали. Хряка смолить.
    Клюкву мочить. Дровы пилить.
    Ульи снимать. Сад утеплять.
    Руки болять! Ноги болять!

    Игорь Шкляревский.
  • Жвір
    03.08.2026
    Ды не, усё, як звычайна ў мяне па плянэце, нават да 30 не дацягваецца, прахалодненька, ветрык грае сваю музыку.
    Што не звычайна, дык гэта адсутнасьць шпакоў, калі чарэшні ўжо спелыя вісяць, і камароў, нават вечарамі амаль няма. І гэта нейк насьцярожвае, бо павінна быць прычына, і яна наўрад-ці з прыемных.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць