Вайна66

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы

Наступствы атакі беспілотнікаў на грузавыя аўтамабілі на расійска-беларускай мяжы можна пабачыць на відэа. Відэазапіс здарэння апублікавала турэцкае інфармацыйнае агенцтва IHA, а знялі яго турэцкія кіроўцы, якія сталі сведкамі атакі, піша Reform.news.

Скрыншот з відэа

На кадрах бачная фура, якая гарыць на ўзбочыне, а таксама грузавік з пашкоджанай кабінай на стаянцы каля мяжы. Адзін з кіроўцаў расказвае, што беспілотнік трапіў у аўтамабіль, пасля чаго ён загарэўся. Паводле яго слоў, людзі апынуліся літаральна ў эпіцэнтры баявых дзеянняў і былі вымушаныя ўцякаць. Ён таксама сцвярджае, што гэта ўжо была трэцяя ці чацвёртая машына, па якой нанеслі ўдар.

Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, у выніку атакі ёсць загінулыя і параненыя, сярод іх грамадзяне Ірана і Беларусі.

Раней паведамлялася, што пункт пропуску «Чырвоны Камень» на расійска-беларускай мяжы часова не працаваў пасля атакі беспілотнікаў. У выніку ўдару загарэліся дзве фуры.

Сведкі здарэння расказалі, што спачатку беспілотнікі атакавалі два іранскія грузавікі, пасля чаго быў пашкоджаны беларускі аўтамабіль. Адзін з турэцкіх кіроўцаў заявіў, што падчас атакі, паводле яго назіранняў, былі параненыя двое беларускіх вайскоўцаў. Самі турэцкія кіроўцы здолелі пакінуць небяспечную зону.

Скрыншот з відэа

Яшчэ адзін відавочца паведаміў, што атака пачалася прыкладна а 7‑й гадзіне раніцы, калі многія кіроўцы яшчэ спалі ў сваіх машынах. Пасля выбухаў каля іранскіх грузавікоў людзі ўбачылі над сабой беспілотнікі і паспрабавалі з'ехаць са стаянкі. Па дарозе яны заўважылі, што ўдары прыйшліся і па іншых аўтамабілях.

Каментары6

  • Кнур
    12.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • и больше ничего
    12.08.2026
    На войне, - как на войне.....
  • Кнур
    12.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць