Вайна11

На тэрыторыі Малдовы ўпаў і выбухнуў расійскі дрон. Малдова адклікала свайго пасла

Міністэрства замежных спраў Малдовы асудзіла інцыдэнт у вёсцы Крокмаз Штэфан-Водскага раёна, дзе ўпаў і выбухнуў беспілотнік.

У малдаўскім МЗС заявілі, што здарэнне з'яўляецца грубым парушэннем суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, а таксама стварае пагрозу для жыцця грамадзян.

У сувязі з інцыдэнтам Малдова адклікае свайго пасла ў Расіі з Масквы для кансультацый.

Малдаўскае ведамства таксама падкрэсліла, што краіна асуджае вайну Расіі супраць Украіны і яе негатыўныя наступствы для бяспекі ў рэгіёне.

Пра магутны выбух каля Крокмаза стала вядома днём 9 жніўня. Пазней улады Штэфан-Водскага раёна апублікавалі фатаграфіі аб'екта, падобнага да беспілотніка, які ўпаў на ўскраіне вёскі.

10 жніўня паліцыя паведаміла, што на поўдні Малдовы каля Крокмаза выбухнуў баявы беспілотнік. Паводле малдаўскіх праваахоўнікаў, апарат такога тыпу ўпершыню быў зафіксаваны на тэрыторыі краіны.

Устаноўлена, што беспілотнік сутыкнуўся з дрэвам і выбухнуў на вышыні каля 2,5 метра. У выніку выбуху яго фрагменты разляцеліся на значную адлегласць і пашкодзілі дахі і гаспадарчыя пабудовы некалькіх жылых дамоў.

Раней паведамлялася, што ў выніку інцыдэнту ніхто не загінуў і не пацярпеў. Малдаўскія спецыялісты працягваюць высвятляць дакладны тып і паходжанне беспілотніка.

Каментары1

  • Валерка
    10.08.2026
    В случае чего они быстро войдут в состав Румынии. Россия на конфликт с НАТО не отважется идти.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць