Грамадства33

Беларускамоўнага праваслаўнага з Гродна абвясцілі тэрарыстам і судзяць за «распальванне варожасці»

Да Дзяніса Адаміна, здаецца, дачапіліся за каментары ў тэлеграме.

Дзяніс Адамін. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Дзянісу Адаміну 45 гадоў. Ён з Гродна. Мае жонку і непаўналетнюю дачку.

Улетку 2020 года Адамін зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік. Ягоным асноўным відам дзейнасці быў збор грыбоў, ягад і зёлак.

Мужчына — праваслаўны вернік. У лютым 2020 года ён быў слухачом на сустрэчы, прысвечанай багаслоўскай адукацыі для свецкіх, якая праходзіла ў праваслаўным клубе пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне.

У сацсетках Дзяніс шмат разважаў пра духоўныя законы, называў свабоду фундаментальнай патрэбай чалавека і востра крытыкаваў дзеянні Маскоўскага патрыярхату. Ён пісаў у сацсетках на беларускай мове.

Цяпер Дзяніса Адаміна судзяць паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса — «распальванне варожасці». Найхутчэй, падставай для пераследу сталі ягоныя каментары ў тэлеграме.

Акаўнт Дзяніса ў тэлеграме быў неабаронены, зарэгістраваны на ягоны тэлефонны нумар і падпісаны ягоным уласным імем.

КДБ уключыў Адаміна ў «спіс тэрарыстаў».

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) зачапілі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • РПЦ галаўнога мозгу
    14.08.2026
    У акрэсе разьвітога Сада-Мазахізму ў Квітнеючай можэ быць токі кабелен Кішчанкі. На ім Гаварашчая Ґалава пакажэць вам дастойны шлях як за чарку-шкварку скамуніздзіць Tesla у самаво Ilona Mask
  • всё логично
    14.08.2026
    С учётом того, что московская церковь начала служить дьяволу, начала разжигать человеконенавистничество и благословлять на убийства, грабёж, ложь в захватнической войне России против Украины, стала полностью выполнять волю московской власти, а не волю Бога, а кгб и лукашенко служат московской церкови и московской власти, то всё логично.
    Добавьте сюда полное отрицание беларуской нации и всего беларуского, как властью москвы, так и московской церковью, а значит таким же отрицанием занята власть лукашенко и кгб, ведь они служат московской церкви и московской власти, служат дьяволу, то тем более всё логично.
  • гм
    15.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць