Грамадства11

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты

Вэб-распрацоўшчыка Юрыя Філаменку судзілі за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Беларусі.

Юрый Філаменка. Фота з ягонай архіўнай старонкі Укантакце

Юрыю Філаменку з Мазыра 39 гадоў. Ён займаўся стварэннем сайтаў і вэб-сервісаў.

Акрамя праграмавання, мужчына цікавіцца крыптаіндустрыяй і майнінгам. На тэматычных форумах ён дзяліўся сваім досведам і падрабязна выкрываў нядобрасумленныя курсы.

Дакладныя абставіны і дата затрымання Юрыя невядомыя. Яго судзілі ў Гомельскім абласным судзе адразу па некалькіх палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 369‑1 (дыскрэдытацыя Беларусі) і ч. 1 і 2 арт. 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мужчыну пагражала да сямі гадоў калоніі. Дакладны прысуд невядомы, але па суме артыкулаў Юрыя чакала пазбаўленне волі. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 9594 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Федзя
    31.07.2026
    Что это за AT-шник такой, что наговорил в интернете и его вычислили?🤣😂

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ4

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»77

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю2

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ4

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць