Грамадства66

У экстрэмісцкі спіс трапіла кніга з даўнейшага выдавецтва «Нашай Нівы»

Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Рашэнне прыняў суд Заводскага раёна Мінска.

Унесена ў спіс кніга Пятра Рудкоўскага «Паўстанне Беларусі», выдадзеная ў Вільні ў 2007 годзе ў рамках серыі «Кнігарня «Наша Ніва», што выдаваліся ў 2007‑2009 гадах.

У кнізе расказвалася пра падзеі Плошчы-2006, а таксама ставілася пытанне, ці  магчымы дыялог паміж уладай і дэмакратычнай апазіцыяй.

У 2007 годзе намі была заснавана серыя «Кнігарня «Наша Ніва», у рамках якой было выдадзена пару дзясяткаў кніг на розныя тэмы, у тым ліку выйшаў зборнік апавяданняў Святланы Курс «Шлях дробнай сволачы».

Таксама ў экстрэмісцкі спіс Мінінфармацыі трапілі кніга Паўла Севярынца «Пакаленне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970 — 1985 гг», што выйшла ў 2004 годзе, «Быкаў на Свабодзе», выдадзеная Радыё Свабодай у 2004 годзе, а таксама наступныя кнігі: «Ненасілле і Беларусь» (Варшава, 1999), «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка» Сяргея Скрабца 2019 года, а таксама навучальны дапаможнік палітолага, выкладчыка ЕГУ Уладзіміра Роўды «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь».

Каментары6

  • @
    14.08.2026
    Які сэнс забараняць???, калі у́се гэтыя кнігі можна прачытаць у сеціве, ды і яшчэ з дапамогай кампутарных прылад зрабіць сабе кнігу, на двары 21 век, а паганае лукашьё жыве у́ 20 веку ( як было пры былым ссср дзе забаранялі таксама і кнігі)
  • 1
    14.08.2026
    Трэба будзе прачытаць...дзякуй лукашыстам, не ведау́ пра гэтыя кнігі!!!
  • Бік
    14.08.2026
    Барацьба з паветранымі млынамі...))))
    Зараз усё можна прачытаць у Internet
    Але ж дурні лукашысты ды іхні пахан-злодзей Валет пракляты засталіся у́ былым ссср-бсср

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта10

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік паехаў з Лодзі на святы ў Беларусь і трапіў за краты. Што пра яго вядома28

«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дажынках» у Смалявічах на сцэне спяваў намеснік кіраўніка раёна1

Арэнда жылля ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла. Найбольш — у Нясвіжы1

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету17

Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў9

Ці праўда, што з гадамі чалавек пачынае пахнуць інакш? Вось што кажа навука3

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта10

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць