Музыка

Кэлі Осбарн пасля смерці свайго бацькі Озі Осбарна так схуднела, што сама сябе не пазнавала

«Я надзела парык на «Грэмі», каб схаваць твар».

Кэлі Осбарн на «Грэмі» ў 2026 годзе. Фота: Amy Sussman/Getty Images

Спявачка і акторка Кэлі Осбарн пасля смерці свайго бацькі Озі Осбарна так схуднела, што сама сябе не пазнавала.

41‑гадовая Кэлі сказала ў інтэрв'ю The Mail on Sunday, што не ведала, наколькі худой яна стала ў 2025 годзе, пакуль не ўбачыла сваю фатаграфію на прымерцы да цырымоніі «Грэмі» 2026 года.

«Я выглядала як чортаў Захавальнік склепу», — апісала свае эмоцыі Кэлі (маецца на ўвазе персанаж з хорара «Казкі са склепу»).

«Я сказала: «Гэта страшна. Я не ведала, што выглядаю вось так». Мой хрыбет — можна было разгледзець кожную костачку. Я не бачыла таго, што бачылі іншыя людзі, бо мне было так балюча. Я проста бачыла зламанага чалавека».

Каманда Кэлі спрабавала падабраць ёй убор да цырымоніі «Грэмі», каб яна не выглядала яшчэ больш худой. «Я надзела парык, каб схаваць твар, так што вы не маглі бачыць, якія ў мяне на самай справе вузкія скулы».

«Мне было страшна. Я хацела быць там, каб падтрымаць сваю маму і аддаць пашану спадчыне бацькі, [але] я не думаю, што мне варта было ісці. Я была не вельмі здаровая», — дадала яна.

Кэлі Осбарн з маці, 2024 год. Фота: Rachpoot/Bauer-Griffin/Getty Images

Кажучы пра страту бацькі, Кэлі адзначыла: «Ты напоўнены такім болем, што пачуццё голаду нават не можа з'явіцца».

Вядомы рок-музыкант Озі Осбарн памёр 22 ліпеня 2025 года, менш чым праз тры тыдні пасля свайго апошняга выступу з удзельнікамі Black Sabbath. Афіцыйная прычына смерці — востры інфаркт міякарда і спыненне сэрца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць