Свет1717

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам

Моляцца за перамогу ў вайне супраць Украіны. Тэлеканал РПЦ назваў святыню знакам непазбежнай перамогі Расіі.

На хрэсны ход на чале з патрыярхам Кірылам арганізавана прывезлі вернікаў з Беларусі. Як паведамляе тэлеграм-канал «Праваслаўе і зомбі», пасля адпаведнага ліста ў Мінску сабралі прынамсі два аўтобусы — каля 100 чалавек. У Маскву таксама накіравалі навучэнцаў Мінскай духоўнай семінарыі і акадэміі.

Галоўнай святыняй шэсця стаў каўчэг з мошчамі маскоўскага князя Дзмітрыя Данскога. Мінабароны Расіі паведамляла, што каўчэг вырабілі па блаславенні патрыярха Кірыла, каб вазіць па вайсковых частках расійскай арміі, у тым ліку на вайну супраць Украіны. У ведамстве назвалі гэта «для нашага суцяшэння і нашай перамогі».

У эфіры праваслаўнага тэлеканала «Спас» святар Валерый Духанін заявіў, што Дзмітрый Данскі цяпер «дапамагае ў супрацьстаянні з непрыяцелем»: «Нам будзе дадзеная перамога ў тых баявых дзеяннях, якія цяпер вядуцца, і Расія несумненна пераможа. Таму і явіліся мошчы князя як знак таго, што Гасподзь зноў побач з намі».

Гаворачы пра гістарычных ворагаў князя, святар згадаў не толькі мангола-татар, але і Літву, назваўшы яе «сімвалам заходняй цывілізацыі, якая супрацьстаіць».

Напрыканцы жніўня РПЦ абвясціла пра цуд і «другое здабыццё» мошчаў Дзмітрыя Данскога, хаця месца яго пахавання ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля было вядома раней і нікуды не знікала.

Каментары17

  • То й добра
    06.09.2026
    Справы, значыць, у цапаў дрэнныя!
  • сумесь ісламу з мангольскім нестарыянствам
    06.09.2026
    У масковіі не было (і няма) хрысціянства — там існавала сумесь ісламу з мангольскім нестарыянствам (архітэктура, адзенне, зброя, рабства, гарэмы‑цэрэмы; паўсюль — іслам або ўплыў ісламу). Таму ўсе дзеянні масковіі і яе царквы трэба разумець, улічваючы гэтую сітуацыю.
  • Барадзед
    06.09.2026
    Янка, Аминь!

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць