Каментары да артыкула

«Гэта глупства ці здрада?» Азаронак абурыўся тым, што міліцэйскага начальніка пакаралі за адказ па-руску

  • Жнівеньскі каласок
    14.08.2026
    гісторыя, якая паказвае, як лукашысты ў рэальнасці "кантралююць" Беларусь. з усім сваім натоўпам ідэолагаў і кдбістаў. да кожнага жыхара краіны ідэолага з кдбістам не прыставіш.
  • гришка, лижи сильнее, хорошо получается
    14.08.2026
    Лизнул зад губопику знатно.
  • Лёдік з-пад Лімасола
    14.08.2026
    губасцыку
  • Але
    14.08.2026
    У гэтай гісторыі дзіка толькі адное: што за беларушчыну ў Беларусі змагаецца ледзь не адзіны “моўны актывіст” Случак. У той час, як у КОЖНАГА, хто лічыць сябе беларусам, мусіць быць гісторыя падобных ліставанняў, бо правы беларусаў на карыстанне роднай мовай парушаюцца штодня і паўсюдна.

    Але, мяркуючы па ўчорашніх каментарах да кейса Паляковай, насельніцтва Беларусі збіраецца трымацца за русскій мір літаральна да скону.
  • Антось
    14.08.2026
    Але, ну дык далучайцеся да Случака, каб ён не заставаўся ў "адзіноце", калі вас яшчэ не збівалі ў ГУБАЗіку за беларускую мову.
  • Жора
    14.08.2026
    Але, ліставанні мелі сэнс да 2020, калі былі нейкія гульні ў дэмакратычны фасад. Апошні кэйс Случака, які сам даўно занесены вас ўсё магчымыя спісы экстрэмістаў і тэрарыстаў - не больш чым выключэнне з агульнага правіла і памылка сістэмы. Ну не будзе вам ніхто беларускую мову забяспечваць, калі штодня людзей засуджваюць да гадоў турмы па крымінальных артыкулах ні за што. Адпіску атрымаеце, так. Будзеце шмат пісаць - пойдзеце па артыкуле за экстрэмізму і распальванне, як Случак.
  • Ануфрый
    14.08.2026
    Але, у беларуса зараз задача выжыць таму ён не высоўваецца. Ліставаннямі, каментарамі не пераможаш, але можаш зрабіць сабе горш. Цябе "возьмуць на карандаш" і варыянтаў расправіцца у дзяржавы многа
  • kira
    14.08.2026
    Але, чаму вы лічаце, што Случак адзіны? Можа, людзі проста не агучваюць свае гісторыі. Я, напрыклад, не аднойчы пісала скаргі на адказы па-расейску; пасьля гэтага, акрамя крымінальнай справы, мне давалі адказы па-беларуску (ці на мове, падобнай беларускай, - яскравы паказчык ўзроўня адукацыі беларускіх дактароў, калі адказ даецца на нейкай мяшанцы беларускіх і польскіх слоў з няправільна сканструяванымі сказамі), але ніхто не быў пакараны. Патрабаваньні адказваць па-беларуску па крымінальнай справе проста ігнаравалі карыстаючыся тым, што закон на крымінальныя справы не распаўсюджваецца.
  • Але
    14.08.2026
    Жора, вядома, скаргі ня надта эфектыўныя і, пагатоў, - не панацэя. (Што да небяспекі, то яна моцна перабольшаная, бо ў страха вялікія вочы.)

    Але, калі народ адмаўляецца ад будзь-якіх спосабаў барацьбы за свае нацыянальныя правы, то гэта азначае смерць народа. Што я й намагаўся сфармуляваць вышэй.
  • Але
    14.08.2026
    Жора, Случак жа пацярпеў якраз праз тое, што выступаў адзіным еўрапейцам пасярод рускамірнага статку. Калі б беларусаў (нацыянальна арыентаваных грамадзян) было хоць пад траціну, то Лукашэнка рэгулярна прамаўляў бы беларускай, і ня ў здеклівым кантэксце. Калі б набралося тры чвэрці, то мы даўно сядзелі б у ЕЗ і НАТА. Даруйце за банальнасці.
  • Але
    14.08.2026
    kira, дзякуй вам! Вядома ж, "адзіны" - гэта рытарычная фігура. Аджа, калі беларускамоўных сярод насельніцтва менш за адсотак, то актыўныя грамадзяне сярод іх - гэта зусім крупіцы. Залатыя, як вы.

    Згода, і мне вядома, наколькі гэта моташна і непрыемна. Але, хіба існуе альтэрнатыва адстойванню права на існаванне? Я зараз не пра чалавека, які можа стаміцца ці напалохацца, я пра народ.
  • Gust
    14.08.2026
    Сказаў, як ёсць насамрэч у Беларусi, што законы тут - глупства ці здрада
  • Кордебалет
    14.08.2026
    Гриша, в камеру смотри
  • Кавалда
    14.08.2026
    Недакранальнасць сілавых структур, па-сутнаці - надзейны падмурак улады. Разумны хлопец, адразу заўважыў хістанне.
  • имя
    14.08.2026
    Эх Гриша Гриша. чтото мне подсказывает незавидная у тебя судьба будет после Лебединого озера по первому каналу. Беларусы может простят какого нибудь Игоря Тура какого нибудь Марзалюка возможно.Да они работали на пропаганду но не отличались особой кровожадностью и на расовом уровне желанием искоренить и истребить все беларуское. Тебя за разжигание концентрированной ненависти прощать никто не будет это точно. У тебя Гриша вижу только 2 варианта - либо судьба немецкого нацистского пропагандиста Юлиуса Штрейхера. Либо судьба украинского предателя ставшего самым упоротым российским пропагандоном, Ильи Кивы. Который тоже думал что в необьятной Россиюшке гдето укроется и его искать не будут. Он очень ошибался. Думай Гриша
  • абое рабое
    14.08.2026
    имя, дзе вы знайшлі нейкія апраўданні для тура - загадка. Той жа Азвяронак толькі ў псеўдаінтэлектуальнай абгортцы. Нафіг з ТБ іх і падобных з забаронай дзейнасці ў медыях, блогасферы! Гэта рупары рэакцыі, якія будуць тармазіць дэмакратычныя змены расповедамі "пры луку было лепей". Баланды - абодвум.
    Марзалюка з "яблыневай кветкай" сярод каларадак апраўдаць па ўсіх пунктах.)
  • Супакойся, Азаронак!
    14.08.2026
    Гэта ня глупства й ня здрада, Рыгор. Гэта выкананьне законаў білінґвізму, якія ваш аўтарытарны рэжым усталяваў праз фальшывыя выбары. Беларусы маюць права мець зносіны па-беларуску ў Беларусі. І не зьвяртайцеся да ідэолягаў. У Беларусі няма дзяржаўнай ідэалёгіі. Ёсьць толькі ўтомлівая савецкая настальгія як прыкрыцьцё прагі Лукашэнкі да асабістай улады й багацьця.
  • Biełarus' Freedom
    14.08.2026
    А што гэта лукашысты "плян Трампа" маўчыць. Ён жа казаў, што Азаронак вялікі патрыёт. Ізноў мэтадычку перапісвае

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць