Грамадства1313

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Жанна не надта верыла ў тое, што Украіна пастаянна абстрэльвае поўдзень Расіі. А потым паехала па парадах знаёмых у Геленджык і пасля вяртання запісала тыкток з папярэджаннем.

Фота: zhannochka1791 / TikTok

Мяркуючы па роліках Жанны ў тыктоку, яна жыве ў Светлагорску. Але адтуль не трапіш на цягнік да расійскіх курортаў, таму жанчына з роднымі выправілася ў шлях з суседняга Жлобіна.

Яна расказвае, што падарожжа заняло 40 гадзін і было няпростае, асабліва для дзіцяці — Жанна з дочкамі ўзялі з сабой дзіця, верагодна ўнука Жанны, якому 2,5 года. Выглядае, што ехалі яны на цягніку Мінск-Адлер, бо ў самім Геленджыку няма чыгуначнай станцыі. Жанна кажа, што яны загадзя замовілі маршрутку, якая давезла іх да Геленджыка, а на аўтавакзале іх сустрэў гаспадар жылля, якое яны знялі.

@zhannochka1791

♬ оригинальный звук - ЖАННА

Зняты пакой беларусам спадабаўся, хаця і запыты ў іх былі невялікія — канапа, тумбачкі, тэлевізар і халадзільнік. Кухня і душ знаходзіліся не ў пакоі, прычым кухня ўвогуле была агульная.

Жанна прызнаецца, што першыя дні ў Геленджыку былі няпростыя — у тым ліку і праз тое, што трэба было зразумець, як жыць без добрай сувязі. Тая сувязь была толькі ў кавярні, якую атрымалася знайсці:

«Сувязь якраз і трэба хаця б для таго, каб выклікаць таксі і некуды на ім даехаць. Калі разабраліся ў аўтобусах, пабачылі, што яны ў адрозненне ад нашых ходзяць часта, кожныя паўгадзіны і па раскладзе. Мінус у тым, што там не абвяшчаюць прыпынкі […]

Нікога не хачу пакрыўдзіць, але народ там негасцінны, злосны. Калі нешта спытаеш — ці маўчаць і не адказваюць, ці адказваюць недабразычліва. У Беларусі нам [падчас падарожжа] трапляліся ўсе вельмі дружалюбныя і гасцінныя».

@zhannochka1791

♬ оригинальный звук - ЖАННА

Калі звыкліся з адсутнасцю сувязі, прыйшла новая бяда:

«Ноччу пачаліся абстрэлы, атака дронаў. Сказаць, што гэта страшна — нічога не сказаць. Я і вокны зачыніла, і дзверы, святло выключыла».

Тады ў Геленджыку з’явілася сувязь, і Жанна ўжо пачала развітвацца анлайн са сваякамі. На шчасце, малы ў той час заснуў.

«Нібыта ты ў нейкім ваенным фільме, я затое цяпер разумею, што такое вайна. Гэта не спынялася ўсю ноч ні на хвіліну, бамбілі і стралялі», — дзеліцца ўражаннямі жанчына.

Ранкам пасля абстрэлу беларусы паехалі на мора. На зваротным шляху яны праязджалі вёску Архіпа-Восіпоўка і даведаліся, што на суседнім пляжы на турыстаў упаў дрон — Жанна са сваякамі пабачылі «мітынг па загінулых турыстах».

Пасля той ночы паветраную трывогу ў Геленджыку чулі часта, турыстаў папрасілі не заходзіць далёка падчас купання ў моры і сачыць за дзецьмі. Жанна са сваякамі таксама былі гатовыя паехаць у Беларусь, але для гэтага давялося б неяк мяняць квіткі. Вядома, што настрой у дні да вяртання быў зусім не адпускны — хаця Жанна падкрэслівае, што, нягледзячы на абстрэлы, ёй спадабаліся ў Геленджыку мора, клімат і сам горад.

Пасля такога адпачынку жанчына раіць падумаць тым, хто збіраецца паехаць на поўдзень Расіі. Жанна адказвае тым, хто не разумее, навошта яна сама паехала ў Геленджык:

«Я няверуючая Фама, думала, што ўсё вельмі перабольшана. Тым больш знаёмыя, якія нам раілі Геленджык, сказалі, што там ціхае і спакойнае становішча цяпер, пакуль я не ўпэўнілася на сваёй шкуры. Ехаць туды не раю».

Асобна яна адзначае, як расіяне ставяцца да атак дронаў. У доме, дзе жыла Жанна са сваякамі, яна бачыла расійскую дзяўчынку, якая плакала падчас абстрэлаў, але дарослыя расіяне ўспрымаюць атакі спакойна:

«Яны мне тлумачаць, што звыкліся з гэтым — не ведаю, як з гэтым звыкнуцца. Яны расказваюць пра гэта як пра нешта звыклае, паўсядзённае, як пра нейкую казку. Ніякіх эмоцый на твары я не пабачыла.

Кажуць, што ў верасні ў іх выбары, што вайна будзе яшчэ большая і мацнейшая. Яны кажуць усё гэта так раззлавана».

Цікава, што ў канцы роліка Жанна ўспамінае і свае паездкі ва Украіну. Яе ўражанні ад украінцаў зусім не такія, як ад расіян — жанчына з захапленнем успамінае, наколькі ўкраінцы гасцінныя і дружалюбныя.

«Паездкай мы задаволеныя, але валасоў сівых на галаве дадалося. А вы вырашайце самі», — падсумоўвае жанчына свой адпачынак у Геленджыку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Тэкля
    14.08.2026
    У чалавека ёсць мазгі? Ехаць у Геледжык ды яшчэ з дзецьмі...
  • Gorliwy Litwin
    14.08.2026
    Нават абстрэлы не перашкодзяць рускім людзям Панізоўя атрымліваць асалоду ад Чорнага мора - мора Рускай Славы.
  • Крынж
    14.08.2026
    Трэба было ў сарціры паляжаць, было б столькі цудоўных уражанняў!

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы19

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту18

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner3

Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца1

Украінскія дроны «знішчылі» бранятанкавую брыгаду ЗША на вайсковых вучэннях7

Адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі адбыўся блэкаўт1

«Стары чалавек падобны да старой машыны». Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як пачуваецца пасля перанесенай хваробы

Цягнік у Кітаі разагналі да 800 км/г за пяць секундаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы19

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць