Грамадства11

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G

Кампанія МТС расказала, што сетка 5G даступная на 1100 базавых станцыях па ўсёй краіне, у тым ліку 600 з іх — у Мінску. Аператар прааналізаваў трафік і склаў рэйтынг самых хуткасных лакацый сталіцы, дзе на смартфоне можна атрымаць да 1 Гбіт/с і больш.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Як паведамляе МТС, найлепшай лакацыяй у Мінску па хуткасці мабільнага інтэрнэту стала набярэжная Свіслачы каля Траецкага прадмесця. На другім месцы — раён Сцяпанаўскага саду, а трэцяе месца заняла тэрыторыя на скрыжаванні вуліц Берута і Адоеўскага.

У цэлым найвышэйшыя паказчыкі хуткасці назіраюцца ўздоўж асноўных гарадскіх магістраляў, у буйных жылых мікрараёнах, а таксама каля дзелавых і сацыяльных аб’ектаў.

Спецыялісты адзначылі топ‑20 месцаў, дзе фіксуюцца максімальныя сярэднія хуткасці перадачы даных у сетцы 5G:

  • вул. Камуністычная, д. 49;
  • вул. Кісялёва, д. 32;
  • вул. Берута, д. 5;
  • вул. Сенніцкая, д. 53;
  • вул. Нёманская, д. 14;
  • вул. Купрэвіча, д. 18;
  • вул. Мяснікова, д. 29;
  • вул. Караля, д. 2, к. 11;
  • пр. Пераможцаў, д. 23;
  • вул. Сярова, д. 22, к. 8;
  • вул. Якубоўскага, д. 52;
  • вул. Жыновіча, д. 4;
  • пр. Незалежнасці, д. 79, к. 6;
  • вул. Трасцянецкая, д. 4;
  • пр. Незалежнасці, д. 49;
  • пр. Пераможцаў, д. 49;
  • вул. Глебкі, д. 118;
  • вул. Крапоткіна, д. 95;
  • вул. Цвіркі
  • вул. Мантажнікаў, д. 9.

Высокая хуткасць інтэрнэту дазваляе за некалькі секунд сцягваць фільмы, рабіць відэазванкі, гуляць у анлайн-гульні, трансляваць кантэнт у звышвысокай якасці і хутка сінхранізаваць вялікія аб’ёмы даных з хмарнымі сэрвісамі.

Развіццё сеткі пятага пакалення ў Беларусі адбываецца ў супрацоўніцтве з кампаніяй beCloud, якая забяспечвае доступ да неабходнай інфраструктуры. Падобныя «гігабітныя» пункты ўжо працуюць і ў іншых гарадах, дзе даступная 5G-сетка, — Брэсце, Віцебску, Гомелі і Магілёве.

Пры гэтым сетка працягвае актыўна разгортвацца і пашырацца. Найбліжэйшым часам да гарадоў з 5G павінен далучыцца Гродна.

Каментары1

  • все и дружно
    15.08.2026
    Так, все и дружно, сели на маршрутки, электрички, поезда бизнескласса, в такси, свои машины (у кого есть) и поехали в Минск радоваться 5G....

Цяпер чытаюць

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам14

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас сходу лавіны ў Кабардзіна-Балкарыі загінулі супрацоўнікі Расгвардыі, але не спецназаўцы3

Яраслаў Чарнагор павіншаваў беларусаў з гадавінай перамогі пад Оршай2

Наступленне УСУ на Ліманскім кірунку: што вядома пра аперацыю і чаму OSINT-аналітыкі называюць яе прарывам3

Выйшаў на свабоду 18‑гадовы блогер, якога судзілі за махінацыі з грашыма, сабранымі на лячэнне Вані Сцяцэнкі11

Капітан лонданскай футбольнай каманды стаў каралём ва Угандзе

Лісічкі ад 3 рублёў, рыжыкі — ад 8. Дзе выгадней за ўсё купляць грыбы ў Мінску

Рыба-гібрыд здзівіла навукоўцаў: яна ўмее рухацца бокам і назад

У Літве збіраюцца абмежаваць беларусам магчымасць куплі нерухомасці6

Пуцін і Трамп пагаварылі пра вайну ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам14

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць