Грамадства1717

Лукашэнка загадаў «добра страсянуць» школьнікаў і «чаго б гэта ні каштавала, цалкам страсянуць» школы

Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў з дакладам міністра адукацыі Андрэя Іванца.

Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам каля тыдня знаходзіўся ў замежных камандзіроўках, а да гэтага ў цэнтры яго ўвагі быў ход уборачнай кампаніі ў вёсцы. «Ад гэтага ніяк нельга было адысці. Таму як быццам пытанні школы і ВНУ адышлі на другі план. Але гэта не значыць, што я не ў курсе, як у нас складваліся справы з пачаткам новага навучальнага года», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка застаўся незадаволены фізічнай падрыхтоўкай школьнікаў. «Школа пакуль у фізічным плане недапрацоўвае. Гэта мне і вайскоўцы кажуць, што кантынгент (тыя, хто прыходзіць у армію) хоць і палепшыўся, але ненамнога. Трэба нам неяк нашу моладзь, асабліва дзяцей школьных гадоў, добра страсянуць і ў фізічным плане», — сказаў ён.

Яшчэ адной прычынай незадаволенасці сталі рамонты навучальных устаноў. Міністр адукацыі далажыў, што ўсе школы атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года, а за тры гады капітальна адрамантавалі больш за 300 будынкаў.

«Чаго б гэта ні каштавала, трэба цалкам школы страсянуць і прывесці іх у той від, у якім мы хацелі б іх бачыць», — сказаў Лукашэнка.

Каментары17

  • Мда
    03.09.2026
    Давай уже лука меняй их местами – полтора года школы и 11 лет армии. Все будут тебя радовать.
  • /
    03.09.2026
    прывесці іх у той выгляд, у якім мы хацелі б іх бачыць», — сказаў Лукашэнка.
    --
    Мы - гэта хто? Псіхічна хворыя?
  • Gorliwy Litwin
    03.09.2026
    Эпоха лукашэначкі ўвойдзя ў гісторыю як эпоха найвышэйшага трыюмфу Шчырага Сялянскага Этнасу. Ён для традыцыйных хтанічных люццоў і мясцовы сталінька, і мясцовы гітлерка і нават мясцовы гільгамешка - ў адным флаконе. Сапраўдны Эпічны Гярой!

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі26

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Гамяльчук закруціў у слоікі скрадзеныя грошы і закапаў іх2

Польская авіякампанія LOT патлумачыла залёт свайго самалёта ў Беларусь11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць