Украінскі Генеральны штаб паведаміў пра знішчэнне расійскага знішчальніка МіГ-29 у раёне аэрадрома «Мілерава» ў Растоўскай вобласці. Таксама быў знішчаны верталёт Ка-27 каля аэрадрома «Ейск» у Краснадарскім краі.

Акрамя авіяцыйнай тэхнікі, падраздзяленні Сіл абароны Украіны нанеслі ўдары па некалькіх расійскіх вайсковых аб’ектах. У прыватнасці, паведамляецца пра паражэнне склада са зброяй ва Уладзіміраўцы на акупаванай частцы Данецкай вобласці, склада матэрыяльна-тэхнічных сродкаў у Ачарэціне, а таксама месца канцэнтрацыі ўзбраення і вайсковай тэхнікі ў Рэчыцы Бранскай вобласці.
Раней украінскія Сілы беспілотных сістэм паведамлялі пра атаку на расійскі аэрадром Шагол у Чалябінскай вобласці. Тады, паводле іх інфармацыі, былі пашкоджаныя чатыры адзінкі авіяцыйнай тэхнікі — два знішчальнікі Су-57, Су-34 і яшчэ адзін самалёт сямейства Су, мадыфікацыю якога не ўдалося вызначыць. Удар быў нанесены прыкладна за 1700 кіламетраў ад украінскай мяжы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары