Грамадства33

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера

У сваіх роліках Андрэй Нікіцін падтрымлівае Лукашэнку і нападае на апазіцыю і краіны Захаду. 

Блогер Андрэй Нікіцін абараняе Лукашэнку, крытыкуе апазіцыю і Захад, а дзяржаўная прэса ставіць яго ў прыклад. Аднак суд Лоеўскага раёна занёс яго акаўнт у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі тыкток-акаўнта «Тот самый Белорус» суд Лоеўскага раёна прыняў 31 жніўня. На гэта звярнуў увагу рэсурс «Витебск, я гуляю!».

Старонка належыць Андрэю Нікіціну з Мазырскага раёна. На момант прызнання экстрэмісцкай яна мела 37,3 тысячы падпісчыкаў.

У сваіх роліках Нікіцін падтрымлівае Лукашэнку, нападае на апазіцыю і краіны Захаду, а таксама паўтарае афіцыйную версію падзей 2020 года.

У лютым 2024 года дзяржаўная «СБ» прысвяціла Нікіціну вялікі хвалебны матэрыял. Блогера называлі «байцом інфармацыйнага фронту», «нязломным і бескампрамісным» і расказвалі, як ён дапамагае фарміраваць інфармацыйны парадак дня.

Магчыма, суд і пракуратуру збілі з панталыку іранічныя загалоўкі яго ролікаў: «Як рэжым Лукашэнкі здзекуецца з беларусаў», «Давёў Лукашэнка Беларусь», «Як беларусы жывуць у такой дыктатуры». Самі відэа пры гэтым усхваляюць беларускія ўлады.

Каментары3

  • молах лукашызму хоча жэрці
    02.09.2026
    Сарказм, у тым ліку праўладны, магчымы толькі паводле метадычкі з Ап, кдб, мінінфармацыі, масандры, аддзела ідэалогіі... асабістая ініцыятыва ў спіс дазволенага не ўулючана. За што змагазся, на тое нарваўся.)
  • У точачку
    02.09.2026
    Нельзя проста ўзять и быть за Лукашэнка.
  • Спадар
    04.09.2026
    🤣. Вось гэта затык. Тут жа дыверсія атрымліваецца нейкая. Суддзі нават і не паглядзелі ролікі. Прынялі рашэнне з даведніка " паталоцкага" - гэта ўжо сур'ёзная правіна.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць