Літаратура33

Уладзімір Арлоў трапіў у фінал прэстыжнай польскай літаратурнай прэміі

Беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў з творам «Танцы над горадам. Тры гісторыі» (у перакладзе Багдана Задуры) трапіў у лік сямі фіналістаў Цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміі «Ангелус». Узнагароду штогод уручае Уроцлаўскі Дом Літаратуры за найлепшую кнігу прозы, напісаную па-польску, альбо перакладзеную на польскую мову, піша Budzma.org.

Сёлета ў лік фіналістаў увайшлі:

  • Уладзімір Арлоў (Беларусь);
  • Сяргей Жадан (Украіна);
  • Георгій Гаспадзінаў (Балгарыя);
  • Юлія Ілюха (Украіна);
  • Мілена Маркавіч (Сербія);
  • Катаржына Тучкава (Чэхія);
  • Яана Чэчат (Польшча).

«Я перакананы, што сярод сёлетніх намінантаў ёсць і будучыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі», — кажа старшыня журы прэміі Андрэй Хадановіч.

Урачыстае абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі адбудзецца 17 кастрычніка ва Уроцлаве. Гэта будзе часткай фестывалю Бруна Шульца, падчас якога запланаваныя сярод іншага чытанні ўрыўкаў намінаваных твораў і дыскусія з удзелам перакладчыкаў і перакладчыц.

Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 150 000 злотых (каля 40,6 тысячы даляраў), і гэта робіць «Ангелус» найвышэйшай літаратурнай узнагародай, якая прысуджаецца ў Польшчы, у фінансавым плане. Акрамя таго, прызы ў памеры 5 000 злотых (каля 1355 даляраў) уручаюцца ўсім аўтарам і аўтаркам, чые кнігі выйшлі ў фінал.

Каментары3

  • Жвір
    02.09.2026
    Цікава. А пераможа чэшка.
  • Плілломар
    02.09.2026
    Мроі старага эратамана гэтая кніжка. Але галоўна шо Хадановічу падабаецца, у сучбелліце вырашае зараз гэта
  • увогуле
    03.09.2026
    ці патрэбны Пісьменнікам прэміі? псуюць яны іх. будуць пасля апавядаць пра жыццё з аглядкай на спонсараў.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць