Грамадства

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Памёр беларускі гісторык і кнігавыдавец Іосіф Хаўратовіч, паведамілі ягоныя знаёмыя ў сацсетках. Яму было 96 гадоў.

Язэп Хаўратовіч у 2020 годзе. Фота Валянціны Андрэевай.

Іосіф Хаўратовіч нарадзіўся 24 снежня 1929 года ў вёсцы Варгуццева Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1948 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў бібліятэкарам, затым узначальваў Талачынскі раённы Дом культуры і працаваў інспектарам аддзела культасветустаноў Талачынскага райвыканкама. У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пасля гэтага працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ: быў навуковым супрацоўнікам, загадваў сектарам, а пазней стаў вучоным сакратаром. У 1967 годзе атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук, а ў 1976‑м стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

З 1967 года Хаўратовіч працаваў у рэдакцыі Беларускай энцыклапедыі, дзе спачатку ўзначальваў рэдакцыі па гісторыі СССР і БССР, з 1973 года быў адказным сакратаром, а з 1975‑га — намеснікам галоўнага рэдактара. У 1983 годзе яму прысвоілі званне заслужанага работніка культуры Беларусі. 

Асноўныя навуковыя працы Хаўратовіча прысвечаныя гісторыі рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, рэвалюцыі 1917 года, гісторыі Другой сусветнай вайны і дзейнасці беларускіх камуністычных арганізацый.

Ён быў адным з аўтараў манаграфіі «Революционный путь Компартии Западной Белоруссии», а таксама аўтарам даследаванняў і нарысаў пра вядомых дзеячаў нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху. Пісаў пра Веру Харужую, Аляксея Салаўя, Леапольда Родзевіча, Соф'ю Панкову, Івана Пуліхава, Паўла Лепяшынскага, Уладзіміра Азіна, Міхаіла Фрунзэ і іншых.

Хаўратовіч таксама ўдзельнічаў у падрыхтоўцы шматлікіх дакументальных зборнікаў, прысвечаных гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі, рэвалюцыйнаму руху ў Заходняй Беларусі, партызанскай барацьбе ў гады Другой сусветнай вайны, злачынствам нацыстаў на тэрыторыі Беларусі і савецка-польскім адносінам.

Акрамя навуковай працы, ён у 1990‑х удзельнічаў у стварэнні «Ілюстраванай храналогіі гісторыі Беларусі» і распрацоўцы прынцыпаў падрыхтоўкі энцыклапедычных выданняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах4

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак6

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах4

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць