Грамадства1212

Немаўля на Гомельшчыне назвалі Дабрыня Мікіціч

Імя быліннага асілка з расійскага фальклоку бацькі Дар’я і Мікіта Буракі са Светлагорска прыдумалі свайму першынцу яшчэ да яго нараджэння.

Ілюстрацыйнае фота

«У жарт нехта з нас аднойчы сказаў імя Дабрыня — маўляў, дзіця будзе асілкам. Мы абодва высокія, ды і ў нашым родзе шмат моцных, статных мужчын. Таму падумалі, што сыну гэтае імя абавязкова падыдзе», — распавяла мама.

Першапачатковы выбар бацькоў неўзабаве з жарту ператварыўся ў цвёрды намер. Не ўсе адназначна ўспрынялі імя: сваякі і сябры час ад часу пыталіся, ці не перадумалі яны, а хтосьці і зусім не верыў у такі выбар. Але імя настолькі спадабалася і здавалася сваім, што іншыя варыянты ўжо не разглядалі.

«Я прапаноўвала мужу альтэрнатывы, напрыклад, Серафім ці Леў, але ўсе імёны ўжо здаваліся не тымі. Мы з нецярпеннем чакалі свайго Дабрынюшку», — кажа мама.

Цікава, што ў маленькага Дабрыні ёсць і цёзкі — за апошнія дзесяць гадоў на Гомельшчыне зарэгістравалі яшчэ пяць Дабрыняў Мікіцічаў, паведамляе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Каментары12

  • Івач
    15.08.2026
    Нармалёвае славянскае імя, а то паўсюль засілле старажытнаяўрэйскіх.
  • ЦіхіГрыбнік
    15.08.2026
    Богатырь / Baγatur / Baatar...
    Слово не просто было принято ватой во времена татаро-монгольского ига, оно было поддержено и одобрено властью и церковью православною московского патриархата. Европейское слово, его аналог, витязь не было принято!
    Я ни на что не намекаю. Я просто песенки пою!
  • Летапіс
    15.08.2026
    Дык Дабрыня з сённяшняй Украіны.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў10

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў10

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць