Грамадства1010

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы

Рэзананс у сацсетках прымусіў гарадскія ўлады паставіць сметніцы на Алеі будаўнікоў у Слуцку. 

Як выглядала гарадская алея ў канцы сакавіка гэтага года. Фота мясцовых жыхароў

На Алеі будаўнікоў у Слуцку рэгулярна назапашвалася смецце. На фотаздымках, якімі дзяліліся случакі, былі відаць пластыкавыя бутэлькі і іншыя адкіды каля сметніцы, а таксама смецце на траве недалёка ад ракі, піша BGmedia. Камунальнікі заяўлялі, што праблема ў нявыхаванасці людзей. 

Случакі пагаджаліся, што частка адказнасці ляжыць на саміх наведвальніках алеі. Аднак адначасова людзі адзначалі і іншую праблему — недахоп сметніц.

Алея будаўнікоў у Слуцку. Фота: SlutskGorod

На ўсёй алеі была толькі адна сметніца. Пры гэтым смецце назапашвалася вакол яе, паколькі яна не змяшчала ўсе адкіды, якія пакідалі наведвальнікі. На думку мясцовых жыхароў, большая колькасць сметніц магла б дапамагчы падтрымліваць тэрыторыю ў чысціні.

На тое, што колькасць урнаў сапраўды ўплывае на сітуацыю, звярталі ўвагу і ў мясцовым партале SlutskGorod. Там правялі эксперымент: каля сметніцы паставілі асобнае вядро і назіралі, ці будзе смецце працягваць з’яўляцца побач на зямлі.

Як паказаў эксперымент, людзі пачалі выкідаць смецце менавіта ў пастаўленае вядро. 

Пасля гэтага камунальнікі паставілі на алеі дадатковыя сметніцы. 

Каментары10

  • Вясковец
    18.08.2026
    Выснова эксперымента - ад створаных дзяржавай умоў залежыць не толькі чысціня тэрыторый, але і паводзіны людзей якія на ёй жывуць. Шкада што гэта вядома не усім.
  • Элементарныя рэчы
    18.08.2026
    Калі няма сметніцы то трэба з сабой несці покуль не знойдзецца. У цывільных краінах людзі менавіта так і робяць. Смецця меней і сметніц меней таксама, бо падаткі ідуць на больш важныя справы
  • спец
    18.08.2026
    Вясковец, если бы налоги уходили на людей и их потребности то беларусь была б уже не хужэ польщы а так все на дармоедов чиновников да кучу ментов

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць