Вайна88

Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню

Раней паведамлялася, што 21 жніўня Расія нанесла сярод белага дня ўдар беспілотнікамі па гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. Але гэтым усё не абмежавалася. Паводле ўкраінскіх уладаў, атака адбылася ў дзве хвалі.

Пасля першага ўдару ў будынку ўзнік пажар, а прыкладна праз паўгадзіны адбыўся паўторны ўдар. Ён прыйшоўся па ратавальніках, якія працавалі на месцы здарэння.

«Абсалютна цынічны і подлы ўдар нанеслі расіяне па звычайным гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Ударныя дроны спрацавалі ў дзве хвалі: праз паўгадзіны пасля першага трапляння і пажару быў паўторны ўдар па ратавальных службах. […] Такія ўдары — гэта проста тэракт. І рэагаваць на іх свету трэба адпаведна — рэальным ціскам на агрэсара. Каб мір мог быць, патрэбна рэальная адказнасць Расіі», — пракаментаваў гэту трагедыю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На гэты момант вядома пра шэсць загінулых. Таксама ёсць 103 пацярпелыя, сярод іх — 11 дзяцей. 27 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, сярод іх — трое дзяцей.

Каментары8

  • Ёсік
    21.08.2026
    инициатор, напомніце, калі ласка, гэта ж Украіна ў 2022 у расею на танках уварвалася, гэта ж украінцы за тры дні Маскву абяцалі ўзяць, і парад на чырвонай плошчы правесьці?
  • рах
    21.08.2026
    Российская Федерация
  • Ё
    21.08.2026
    инициатор, Вядома расіяне. Ці ў зэтнікаў памяць як у рыбкі і вы забылі ўдар па Эпіцэнтры ў Харкаве ў 2024 годзе, дзе загінула 20 чалавек, сярод каторых 2 дзіця, і каля 60 чалавек цяжка раненых ?

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць