Мультфільм распаўсюджвае прарасійскія наратывы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць аўтараў і дыстрыб'ютараў мультсерыяла «Маша і Мядзведзь».
У паведамленні на сайце прэзідэнта Украіны гаворыцца, што мультсерыял «распаўсюджвае прарасійскія наратывы, замаскіраваныя пад дзіцячы кантэнт, што ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны».
Санкцыі ўведзеныя супраць студыі «Анімакорд» і пяці чалавек, у тым ліку заснавальніка студыі, аўтара сцэнарыя і ўладальніка правоў на мультсерыял.
У ліпені забараніць мультфільм заклікалі брытанскія дэпутаты, палічыўшы яго расійскай «мяккай сілай».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары