Свет22

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў

Выпрабаванні былі і раней, але тады высветлілася, што частка прыпынкаў для яго закароткая.

Madeinvilnius.lt

На вуліцы Вільні днямі выехаў трохсекцыйны Solaris Urbino 24 electric даўжынёй 24,8 метра. Ён змяшчае да 183 пасажыраў, але цяпер горад правярае менавіта гатоўнасць вуліц і прыпынкаў да транспарту такога памеру, піша «Волна».

З 18 жніўня спецыялісты гарадскога транспарту выпрабоўвалі манеўранасць аўтобуса на паваротах і кругавых развязках, правяралі, ці змяшчаецца ён на прыпынках і ў заезных кішэнях, а таксама мадэлявалі паломку і эвакуацыю машыны.

Аўтобус вывучалі на ўчастках, якія могуць увайсці ў транспартную сетку Вільні ў 2030—2035 гадах.

20 жніўня быў апошні дзень выпрабаванняў, пасля чаго дэманстрацыйная машына адправіцца ў Рыгу.

Батарэі ёмістасцю 704 кВт·г хапае на 260 кіламетраў. Поўная зарадка ад станцыі магутнасцю 150 кВт займае 4 гадзіны 45 хвілін.

Падобны 24‑метровы тралейбус ужо выпрабоўвалі ў Вільні ў 2021—2022 гадах — тады высветлілася, што частка прыпынкаў для яго занадта кароткая.

Цяперашні Solaris горад пакуль не набывае: ва ўжо заключаны кантракт на 112 электробусаў уваходзяць толькі 12– і 18‑метровыя MAN, якія павінны прыбыць да канца 2027 года. Саму магчымасць закупкі 25‑метровых машын VVT разгледзіць не раней за 2030 год — калі яны спатрэбяцца на найбольш загружаных маршрутах.

Каментары2

  • необучаемые
    21.08.2026
    В Латвии уже настрадались от чешских трамваев, непригодных для прибалтийских холодов. Но выводы не сделаны: заказывают автобусы из солнечной Испании
  • Бубубу
    21.08.2026
    необучаемые, Але, з іншага боку, на міжнародных маршрутах Балтыі шмат іспанскіх Irizar-аў.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць