Літаратура

Выйшлі «Казкі дзядзькі Рымуса» з шыкоўнымі ілюстрацыямі

У выдавецтве «Папуры» выйшаў пераклад на беларускую мову «Казак дзядзькі Рымуса» Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй, піша bellit.info.

Серыя кніг пісьменніка Джоэла Чэндлера Харыса «Казкі дзядзькі Рымуса» знакамітая ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў — афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі.

Гэты зборнік змяшчае 34 дасціпныя і пазнавальныя казкі (можна чытаць з дзецьмі ад 4 гадоў). Але кніга будзе цікавая не толькі маленькім чытачам, але і дарослым, у тым ліку таму, што пры перастварэнні па-беларуску перакладчык абраў стратэгію стылізацыі.

У арыгінале для цяперашняга носьбіта літаратурнай ангельскай мовы казкі гучаць незвычайна і чытаюцца шмат у чым, як крыху апрацаваны жывы фальклёрны запіс, таму шукаючы адпаведную інтанацыю ў нашай мове Сяржук Мядзведзеў сярод іншага натхняўся беларускімі этнаграфічнымі запісамі 19 і 20 стагоддзяў.

Кніга дакладна не дасць засумаваць ні маленькім, ні дарослым чытачам. А гумар і мудрасць гісторый у ёй пакажуць, як важна нягледзячы ні на што захоўваць бадзёрасць духу і шукаць выйсце нават з самых складаных сітуацый. 

Навінку можна купіць у кнігарнях у Беларусі, напрыклад, «Параграф 45», а таксама на замовіць праз сайты: Oz.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць