Кіно

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

Пра смерць 39‑гадовага артыста Паўла Канька паведаміў рэжысёр Аляксей Марусаў. Інфармацыю таксама пацвердзілі ў Гомельскім тэатры лялек, з якім Канёк быў звязаны ў апошнія гады, піша «Московский комсомолец». Аднак пасля таго, як гэтая інфармацыя шырока разышлася, сваякі паведамілі, што Павел сапраўды знаходзіцца ў рэанімацыі, але жывы.

Павел Канёк. Фота з сацсетак

Павел Канёк нарадзіўся ў Гомелі ў 1987 годзе. У 17 гадоў ён упершыню выйшаў на сцэну Гомельскага драматычнага тэатра. Ягоны талент заўважыў расійскі акцёр Ігар Ясуловіч, пасля чаго Канёк паступіў у ВДІК і вучыўся ў яго.

Пасля заканчэння інстытута ў 2010 годзе акцёр працаваў у маскоўскім тэатры «Камерная сцэна», а з 2015 года — у «Масканцэрце». У 2020‑м ён вярнуўся ў Беларусь і далучыўся да трупы Гомельскага маладзёжнага тэатра.

За сваю кар'еру Павел Канёк зняўся больш чым у 20 фільмах і серыялах, у тым ліку ў праектах «След», «Адвакат», «Універ» і іншых.

У яго ёсць жонка і маленькая дачка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць