Свет22

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць

Але жорстка пралічыўся з месцам для жарту. У выніку яму пагражае да 5 гадоў калоніі.

Святаслаў Каваленка

У Расіі затрымалі байца поп-ММА Святаслава Каваленку і ягонага сябра пасля скандальнага відэа, на якім яны прапаноўвалі людзям ныраць у ваду за купюрай у 5 тысяч расійскіх рублёў (каля 59 даляраў) каля Мамаева кургана ў Валгаградзе.

Паводле звестак расійскіх СМІ, 24 ліпеня 36‑гадовы блогер разам з сябрам кінуў грошы каля манумента «Стаяць насмерць» і заклікаў людзей дастаць іх з вады. Усё гэта ён зняў на відэа і пасля апублікаваў у сацыяльных сетках. Ягоны 31‑гадовы знаёмы Андрэй Ярашэнка пры гэтым сыграў ролю мінака, які нібыта скочыў у ваду за грашыма.

Андрэй Ярашэнка

Пасля скандалу, які ўзнік пасля гэтага выпадку, Каваленка і Ярашэнка з'ехалі з Валгаградскай вобласці.

Пасля мужчын затрымалі ў розных рэгіёнах Расіі. Іх абвінавачваюць у апаганенні вайсковых пахаванняў і мемарыяльнага збудавання. За такое злачынства ім можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі і штраф да 5 мільёнаў расійскіх рублёў.

Пазней суд арыштаваў Каваленку і Ярашэнку да 5 кастрычніка. Баец сваю віну прызнаў, а яго сябар — не.

Каментары2

  • 09082020
    21.08.2026
    Паедуць на фронт , туды ім і дарога .
  • Мыш
    21.08.2026
    Калі дзяржава і яе грамадзяне вартыя адзін аднаго...

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць