Вайна1111

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі

Паводле інфармацыі выдання The Atlantic, у пачатку 2026 года ўкраінскае кіраўніцтва разглядала магчымасць правядзення маштабнай аперацыі з выкарыстаннем дронаў са штучным інтэлектам, мэтай якой было надоўга спыніць працу аэрапортаў Масквы і прылеглых да сталіцы расійскіх аэрапортаў. Праект атрымаў кодавае імя M&Ms.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Pavel Bednyakov

Задумка прадугледжвала масавы запуск невялікіх беспілотнікаў, якія павінны былі пераадолець расійскую супрацьпаветраную абарону і атакаваць авіяцыйную інфраструктуру. Паводле ацэнкі аднаго з суразмоўцаў выдання, для гэтага магло спатрэбіцца да тысячы дронаў за адну ноч.

Асаблівасцю аперацыі павінны былі стаць аўтаномныя беспілотнікі з сістэмамі штучнага інтэлекту. Яны маглі самастойна вызначаць цэлі, параўноўваючы выявы мясцовасці з загадзя загружанымі картамі і фотаздымкамі. Менавіта выкарыстанне такой тэхналогіі стварала найбольшыя юрыдычныя і маральныя праблемы.

Галоўнай мэтай было не столькі непасрэднае разбурэнне аэрапортаў, колькі працяглае закрыццё паветранай прасторы над Масквой для цывільнай авіяцыі. Украінскі бок разлічваў, што гэта прымусіць міжнародныя авіякампаніі спыніць рэйсы ў Расію, а таксама створыць сур'ёзныя нязручнасці для расійскіх чыноўнікаў, алігархаў і іншых прадстаўнікоў эліты.

Паводле задумы, узніклыя эканамічныя і сацыяльныя праблемы маглі б узмацніць ціск на Уладзіміра Пуціна і падштурхнуць расійскае кіраўніцтва да перамоў.

Аднак яшчэ на этапе прэзентацыі праекта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў сур'ёзныя асцярогі. Найперш яго непакоіла магчымасць памылковага распазнання цэлі і ўдару па цывільным самалёце, што магло прывесці да гібелі пасажыраў і членаў экіпажа. Нягледзячы на гэтыя рызыкі, падрыхтоўку аперацыі працягнулі.

Паводле дзвюх крыніц The Atlantic, праект быў спынены ў ліпені пасля звальнення міністра абароны Украіны Міхаіла Фёдарава. Суразмоўцы выдання называюць яго адным з галоўных архітэктараў гэтай задумы. Фёдараў займаўся развіццём украінскай праграмы вайсковых дронаў, фармаваннем каманды праграмістаў для сістэм штучнага інтэлекту і пошукам еўрапейскага фінансавання.

Пасля прызначэння новым міністрам абароны Яўгена Хмары будучыня праекта застаецца нявызначанай. Адзін з суразмоўцаў выдання не выключыў, што яго могуць аднавіць, але для гэтага спатрэбіцца новая каманда і каля трох месяцаў падрыхтоўкі.

Каментары11

  • Андрусь
    21.08.2026
    Ага, вось якраз пасля абвяшчэння ў СМІ самы час гэты праект аднавіць.
  • Это был бы номер
    21.08.2026
    Tor, по гражданскому самолёту?
  • Усё проста
    21.08.2026
    Это был бы номер, Асаблівасцю аперацыі павінны былі стаць аўтаномныя беспілотнікі з сістэмамі штучнага інтэлекту. Яны маглі самастойна вызначаць цэлі, параўноўваючы выявы мясцовасці з загадзя загружанымі картамі і фотаздымкамі.

    Дастаткова запраграміраваць кампутар на тое, што самалёт не можа быць цэллю. Унесці самалёт у стоп-ліст. Ці як там называецца.
    І загрузіць у спіс цэляў фоты кіраўніцтва РФ, асабіліва вайсковага.

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў31

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў31

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць