Нерухомасць

У Новай Баравой з’явіцца дом у стылі амерыканскіх коміксаў 1950‑х гадоў

«А-100 Дэвелапмент» пачаў продаж кватэр у Новай Баравой у доме, спраектаваным у стылістыцы амерыканскіх коміксаў 1950‑х гадоў. Будынак стане часткай АРТ-квартала і будзе спалучаць элементы поп-культуры з сучасным камфортным жыллём, піша выданне «Наш портал».

Дом размесціцца паміж вуліцамі Нябеснай і Пілотнай. Побач у будучыні з’явяцца арт-бульвар, тэатральны сквер і тэматычная дзіцячая пляцоўка «Жывапіс». Ужо цяпер у раёне працуюць фітнэс-клуб, дзіцячы сад і медыцынскі цэнтр, а пазней плануецца адкрыццё кавярняў і прадуктовых крамаў.

Дом будзе складацца з чатырох секцый вышынёй 6, 7 і 8 паверхаў. Усяго запраектавана 150 кватэр еўрафармату плошчай ад 27,82 да 104,13 квадратнага метра. Прадугледжаныя варыянты ад невялікіх студый да прасторных пяціпакаёвых кватэр. На першым паверсе размесцяцца дзевяць кватэр з уласнымі тэрасамі.

Купцам кватэр у секцыях 2 і 3 прапануюць гатовае аздабленне ў стылі «Капенгаген» — з цёплымі драўлянымі фактурамі і спакойнай атмасферай. Для тых, хто хоча самастойна аформіць інтэр’ер, даступны варыянт White Box з падрыхтаванымі паверхнямі і гатовым санвузлом.

Таксама можна выбраць кватэру з цалкам абсталяванай кухняй з убудаванай тэхнікай. Санвузлы будуць аздобленыя керамагранітам, а сцены можна будзе аформіць у нейтральных або больш яркіх колерах.

Для ўладальнікаў вялікіх кватэр прадугледжаная магчымасць набыць машына-месцы на падземных і наземных паркінгах. Таксама будуць адкрытыя паркоўкі для часовага захоўвання аўтамабіляў.

Аўтары праекта хочуць працягнуць канцэпцыю АРТ-квартала і зрабіць мастацтва часткай штодзённага жыцця — ад фасадаў і пад’ездаў да двара і агульных памяшканняў. У пад’ездах з’явяцца яркая графіка, геаметрычныя ўзоры і элементы, стылізаваныя пад коміксы. Паштовыя скрыні, навігацыйныя таблічкі і інфармацыйныя стэнды таксама будуць выкананыя ў адзінай канцэпцыі.

Для жыхароў прадугледзяць зону буккросінгу і вялікае люстэрка для фота. Усе ўваходныя групы будуць безбар’ернымі, а ліфты дазволяць праходзіць праз увесь будынак. На першых паверхах традыцыйна размесцяць калясачныя і лапамыйкі.

Двор зробяць цалкам свабодным ад аўтамабіляў. Яго афармленне таксама будзе нагадваць коміксы: яркія колеры, выразная геаметрыя, кантрастныя фактуры і паўтаральныя элементы.

Для дзяцей абсталююць гульнявыя пляцоўкі, а для дарослых — зоны адпачынку і дзве альтанкі са сталамі. Цэнтральным элементам стане вялікі стол пад круглым навесам, прызначаны для сустрэч суседзяў і святаў. Таксама ў двары зробяць невялікі агарод з круглымі вазонамі.

Будаўніцтва дома ўжо вядзецца. Атрымаць ключы новыя жыхары павінны ў першым квартале 2028 года.

Каментары

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць