Вайна11

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны

Сярод выключэнняў — Масква, Санкт-Пецярбург і Валдай, дзе ў Пуціна ёсць рэзідэнцыі.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пасля таго як у чэрвені Пуцін аднавіў візіты ў рэгіёны пасля працяглага перапынку, ён стаў пазбягаць візітаў у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды часта далятаюць украінскія дроны, піша «Агенцтва».

Выключэннямі былі Масква, Санкт-Пецярбург, Валдай, дзе ў яго ёсць рэзідэнцыі, і Казань, куды Пуцін ездзіў 17 чэрвеня на запланаваны загадзя саміт «Расія — АСЕАН». Наведванне Казані стала першай паездкай у рэгіёны за 223 дні.

24 ліпеня Пуцін прыляцеў у Іркуцк і наведаў Іркуцкі авіяцыйны завод.

25 ліпеня Пуцін прыляцеў у Омск, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым і наведаў форум міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Расіі і Казахстана.

3 жніўня Пуцін прыехаў у Краснаярскі край і сустрэўся з кіраўніком рэгіёна Міхаілам Кацюковым. Загадзя ўлады не анансавалі гэты візіт.

Большасць рэгіёнаў, якія наведаў Пуцін гэтым летам, альбо зусім не становяцца цэллю атак УСУ, альбо падвяргаліся атакам даволі рэдка.

Упершыню БПЛА ў Омскай вобласці збілі 6 ліпеня 2026 года. У той жа дзень у Омску ўпершыню з пачатку вайны закрылі аэрапорт. Акрамя таго, пад атаку ўпершыню трапіў Омскі НПЗ.

У Іркуцкай вобласці дроны фіксавалі толькі адзін раз з пачатку вайны — у чэрвені 2025 года атацы падвергся аэрадром у межах аперацыі УСУ «Павуцінне». Тады дроны запускалі з фур на тэрыторыі Расіі.

У Краснаярскім краі беспілотнікі з пачатку вайны не збівалі ні разу.

Толькі Татарстан рэгулярна падвяргаецца атакам УСУ. Падчас візіту Пуціна ў Казань у горадзе прынялі жорсткія меры бяспекі. У тым ліку, у горад сцягнулі сілавікоў з іншых рэгіёнаў, увялі забарону на перасоўванне на самакатах на шэрагу вуліц, а жыхароў папярэдзілі пра чаканыя праблемы са сувяззю.

Да перапынку Пуцін апошні раз ездзіў у рэгіёны ў лістападзе 2025 года. Пасля меркаванай атакі па Валдаі ў снежні Пуцін перажываў праз сваю бяспеку, паведамляў суразмоўца «Праекта», блізкі да Крамля.

Каментары1

  • Вольга
    07.08.2026
    ВВХ ачкуе па максімуме.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць