Сіноптыкі Белгідрамета прагназуюць, што ў пачатку верасня ў Беларусь вернецца цёплае надвор’е. Найбольш істотнае павышэнне тэмпературы чакаецца з 7 па 9 верасня.

У гэты перыяд атмасферны ціск будзе расці, таму ападкаў стане менш, а дождж будзе пераважна лакальным. Паўночна-заходні вецер зменіцца на паўднёва-заходні, што паспрыяе паступоваму пацяпленню.
У панядзелак, 7 верасня, ноччу тэмпература складзе ад +5 да +12 градусаў, а ўдзень — ад +15 да +22. У паўночна-ўсходніх раёнах ноччу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
У аўторак, 8 верасня, істотных ападкаў не чакаецца. Ноччу магчымы слабы туман, тэмпература будзе ад +2 да +9 градусаў, а месцамі на захадзе — да +11. Удзень паветра прагрэецца да +19…+26 градусаў.
У сераду, 9 верасня, кароткачасовыя дажджы магчымыя ноччу на захадзе, а ўдзень — пераважна ў заходняй частцы краіны. Месцамі прагназуюцца навальніцы. Ноччу будзе ад +7 градусаў на ўсходзе да +16 на захадзе. Удзень тэмпература складзе +19…+26 градусаў.
На поўдні Беларусі ў сераду сіноптыкі прагназуюць да +28 градусаў.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары