Грамадства1010

Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой

У міліцыю звярнуліся дзяўчынкі-падлеткі, на якіх з даху шматпавярховага дома скідалі пакеты, напоўненыя вадой, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Скрыншот з відэа

Праверка паказала, што гэтыя дзеянні рабіў 14‑гадовы дзевяцікласнік. Ён загадзя набраў ваду ў пластыкавыя пакеты і праз незачыненыя дзверы падняўся на гарышча. Падлетак прызнаўся, што не глядзеў уніз і не задумваўся, што яго дзеянні могуць нанесці шкоду здароўю людзей або іх маёмасці.

Пацярпелым дзецям ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў спатрэбілася медыцынская дапамога. У шпіталізацыі яны не маюць патрэбы.

У дачыненні да школьніка распачалі крымінальную справу за хуліганства. Акрамя таго, ЖЭУ атрымала прадпісанне ліквідаваць парушэнні і ўсталяваць надзейныя прылады для зачыняння дзвярэй на гарышча. З падлеткам правядуць індывідуальную прафілактычную працу.

Каментары10

  • Жэўжык-пястун
    03.09.2026
    А божачкі, спадзяюся дзяўчынкі жывыя засталіся? Бо такая страшная рэч здарылася пакет с водой упал, напэўна вадой іх намачыў, страх які.
  • Макаранка
    03.09.2026
    Калі фізіка за год будзе на выдатна, то можна на "УДО".
  • канапны фізік з сярэдняй адукацыяй
    03.09.2026
    Жэўжык-пястун, а вада вагі не мае? Нават невялікая колькасць (0.3-0.8 кг, што выглядае дастаткова для пакета) з даху будзе мець нармальную моц і нармальную хуткасць у момант дотыка. Добра што пакет, бо удар не ў адзін пункт, а ён распаўсюдзіўся па паверхні, але ўсё адно вельмі непрыемна, і гэта не жарт

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць