Эканоміка22

Вытворца папулярнага джыну разарваў ліцэнзійнае пагадненне з беларускай «дачкой» Pernod Ricard

Дзве кампаніі, звязаныя з вытворчасцю вядомых алкагольных брэндаў, разарвалі ліцэнзійныя пагадненні з беларускай «Перно Рыкар Мінск». Інфармацыя пра гэта з'явілася ў афіцыйным бюлетэні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Jacques Brinon, File

Брытанская кампанія Allied Domecq Spirits and Wine Limited, якая выпускае джын Beefeater, заключыла пагадненне з «Перно Рыкар Мінск» яшчэ ў ліпені 2008 года. У ліпені 2026 года яно было скасавана.

У Беларусі на гэтую кампанію зарэгістраваныя тры таварныя знакі: два звязаныя з віскі Ballantine’s і адзін — з джынам Beefeater. Абодва брэнды з 2005 года ўваходзяць у французскі алкагольны холдынг Pernod Ricard.

Другое пагадненне разарвала шатландская Chivas Brothers Limited, якая ўваходзіць у структуру вытворцы віскі Chivas. Брэнд Chivas стаў часткай Pernod Ricard у 2001 годзе. Пагадненне з «Перно Рыкар Мінск» таксама было падпісана ў ліпені 2008 года і скасавана ў ліпені 2026-га.

Беларуская кампанія «Перно Рыкар Мінск» была заснаваная ў 1996 годзе Ерэванскім каньячным заводам. З 1998 года завод уваходзіць у групу Pernod Ricard.

Пры гэтым раней іншыя кампаніі працягвалі супрацоўніцтва з беларускім дыстрыб'ютарам. У 2025 годзе шведская The Absolut Group працягнула ліцэнзійнае пагадненне, а мексіканская структура Pernod Ricard заключыла новае пагадненне на выкарыстанне таварнага знака Olmeca для тэкілы.

Каментары2

  • Грошы ня пахнуць
    03.09.2026
    А былы амбасадар у Францыі ня хоча спытацца ў сваіх французскіх партнэраў, якога ліха яны працягваюць сваё бухлішка агрэсарам пастаўляць? Ці гарлапаніць пра Гаагу зручней?
  • фалькларыст
    03.09.2026
    Служы пану верна, а ён табе - Perno. Таксічная юрысдыкцыя гэны БССР 2.0. Хутка з інвестараў адны катарскія шэйхі са шклоўскім акцэнтам застануцца.

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці38

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць