Грамадства3333

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

За апошнія тры тыдні ў спіс «экстрэмістаў» дадалі 13 чалавек, хоць раней за такі ж перыяд магла набрацца і сотня палітвязняў.

Фота: LookByMedia

Міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» — адзін з важных індыкатараў узроўню палітычных рэпрэсій у Беларусі. Калі чалавека асуджаюць па адным з «экстрэмісцкіх» артыкулаў, то пасля таго, як прысуд набывае законную сілу, яго імя неўзабаве дадаецца ў спіс. Гэта значыць, што чалавек сутыкнецца з абмежаваннямі — яго банкаўскія рахункі будуць больш пільна кантраляваць, яму самому забароняць працаваць у некаторых сферах.

У заканадаўстве ёсць канкрэтны пералік крымінальных артыкулаў, якія трапляюць пад азначэнне «экстрэмісцкія». Амаль усіх асуджаных па гэтых артыкулах праваабаронцы абвяшчаюць палітвязнямі. Звычайна такі статус не атрымліваюць бадай толькі людзі, асуджаныя за рэабілітацыю нацызму (калі ў іх абвінавачванні няма іншых артыкулаў, палітычных). Ёсць і адваротнае выключэнне — асуджаныя за здраду дзяржаве, шпіянаж і агентурную дзейнасць звычайна не трапляюць у спіс «экстрэмістаў», але ў залежнасці ад абставін пераследу часцяком атрымліваюць статус палітвязня.

Спіс «экстрэмістаў» абнаўляецца штотыдзень, але інфармацыя трапляе ў яго з пэўным часавым лагам — у залежнасці ад таго, ці пісаў зняволены апеляцыю. Калі чалавеку даюць хатнюю хімію, то ён звычайна не абскарджвае прысуд, таму трапляе ў базу прыкладна праз паўмесяца пасля суда. Калі ж чалавеку прысудзілі калонію (а часам і хімію з накіраваннем), то ён часцей за ўсё падае апеляцыю, каб расцягнуць працэс. У такім разе ён трапіць у спіс «экстрэмістаў» прыкладна праз два-чатыры месяцы пасля першага суда — толькі калі скончыцца апеляцыя.

Міністэрства ўнутраных спраў пачало весці свой спіс рэпрэсаваных па крымінальных справах у 2022 годзе. Але аналізаваць першыя месяцы няма сэнсу — туды дадавалі раней асуджаных.

З 2023 года колькасць дададзеных «экстрэмістаў» па месяцах выглядала так:

  • студзень 2023 — 107
  • люты 2023 — 117
  • сакавік 2023 — 150
  • красавік 2023 — 117
  • май 2023 — 110
  • чэрвень 2023 — 123
  • ліпень 2023 — 94
  • жнівень 2023 — 134
  • верасень 2023 — 138
  • кастрычнік 2023 — 87
  • лістапад 2023 — 95
  • снежань 2023 — 111
  • студзень 2024 — 85
  • люты 2024 — 80
  • сакавік 2024 — 113
  • красавік 2024 — 79
  • май 2024 — 108
  • чэрвень 2024 — 71
  • ліпень 2024 — 85
  • жнівень 2024 — 114
  • верасень 2024 — 101
  • кастрычнік 2024 — 118
  • лістапад 2024 — 120
  • снежань 2024 — 94
  • студзень 2025 — 92
  • люты 2025 — 90
  • сакавік 2025 — 98
  • красавік 2025 — 140
  • май 2025 — 114
  • чэрвень 2025 — 124
  • ліпень 2025 — 93
  • жнівень 2025 — 117
  • верасень 2025 — 141
  • кастрычнік 2025 — 125
  • лістапад 2025 — 100
  • снежань 2025 — 106
  • студзень 2026 — 77
  • люты 2026 — 127
  • сакавік 2026 — 95
  • красавік 2026 — 130
  • май 2026 — 72
  • чэрвень 2026 — 95
  • ліпень 2026 — 66
  • жнівень 2026, першая палова — 8.

Як вынікае з табліцы, звычайна штомесяц асуджалі прыкладна па 100 новых чалавек — у сярэднім па 20‑25 чалавек на тыдзень у залежнасці ад таго, колькі абнаўленняў паспявала выйсці на працягу месяца.

Быў перыяд, калі найбольшую долю новых «экстрэмістаў» дадавалі за ўдзел у пратэстах, пасля спрэс ішлі асуджаныя па справе Гаюна.

Заўважныя змены адбыліся ў канцы ліпеня 2026 года:

  • 24 ліпеня 2026 — дадалося 12 чалавек,
  • 31 ліпеня — 5 чалавек,
  • 7 жніўня — 4 чалавекі,
  • 14 жніўня — 4 чалавекі.

Дакладнай прычыны, чаму так скарацілася колькасць новых «экстрэмістаў», няма.

Гіпотэза пра тое, што кагосьці асуджаюць за палітыку, але не ўключаюць у спіс «экстрэмістаў», каб не псаваць статыстыку, не пацвярджаецца. Усіх вядомых Рэдакцыі палітвязняў, асуджаных за апошні час, адразу ж уключылі ў міліцэйскую базу.

Выглядае, што з заканчэннем асноўнай фазы пераследу па справе Гаюна колькасць судоў па палітычных крымінальных справах сапраўды зменшылася з натуральных прычын — цяпер дасуджваюць рэшту «гаюноўцаў», па-ранейшаму высочваюць і караюць каментатараў, але ў цэлым палітычнае поле зачышчанае.

Разам з тым казаць пра спыненне рэпрэсій не выпадае — за кратамі па-ранейшаму 700‑800 палітвязняў, штодзень прыходзяць сігналы пра затрыманні людзей за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Каментары33

  • 32 гады
    15.08.2026
    32 гады жыцця ў Беларусі новаму не навучылі? Вяртаемся? :D
  • Хрушчоў
    15.08.2026
    Ура, адліга!!!
  • NB!
    15.08.2026
    Дапушчэнне пра заканчэнне асноўнай фазы пераследу па справе Гаюна нічым не пацверджана, рэальную колькасць рэпрэсаваных, колькасць людзей у распрацоўцы не ведаеце ні вы, ні праваабаронцы. Ёсць выпадкі, калі чалавека пад выезд у Еўропу правяралі па базах МУС, і ён быў чысты, а пасля праз нейкі час прыходзілі па справе Гаюна з раздрукоўкай паведамлення з фота тэхнікі, кідалі ў СІЗА.
    Пішу як зацікаўлены эмігрант праз гэтую ж справу. У лепшыя часы агучвалі колькасць 30 тысяч унікальных інфарматараў, а зараз праваабаронцам вядомыя літаральна сотні асуджаных; нават у спісе вышэй з лютага 2025 у суме 1828 чалавек, і не ўсе яны па справе Гаюна. То бок, маштаб несупастаўны. Разнявольвацца не варта.

Цяпер чытаюць

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю4

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч3

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

«Ад душы». Мэр Сочы павіншаваў бацькоў з гібеллю сына на вайне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю4

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць