Украінскія дроны «знішчылі» бранятанкавую брыгаду ЗША на вайсковых вучэннях
Украінцы «знішчалі» тэхніку так хутка, што амерыканскія падраздзяленні даводзілася вяртаць у вучэнні як новыя, каб манеўры проста не спыняліся.

На ваенных вучэннях Combined Resolve у Германіі (яны праходзілі ў красавіку—маі гэтага года) украінскія аператары дронаў «знішчылі» амерыканскую бранятанкавую брыгаду.
У вучэннях удзельнічалі каля 3 500 амерыканскіх вайскоўцаў, пераважна з 3‑й бранятанкавай брыгаднай баявой групы 1‑й кавалерыйскай дывізіі. Іх задачай было атакаваць пазіцыю, якую абаранялі сілы ўмоўнага праціўніка, узмоцненыя ўкраінскімі вайскоўцамі з 412‑га полка Сіл беспілотных сістэм «Немезіда», расказвае The Wall Street Journal.
Амерыканская бранятэхніка падымала пыл і была лёгка заўважная для ўкраінскіх разведвальных дронаў. За разведкай ішлі дроны-бамбавікі і FPV-дроны (дроны-камікадзэ).
Украінцы «знішчалі» тэхніку так хутка, што амерыканскія падраздзяленні даводзілася вяртаць у вучэнні як новыя, каб манеўры проста не спыняліся.
Да канца двухтыднёвых вучэнняў амерыканцы сталі дзейнічаць лепш — навучыліся разгрупоўвацца, маскавацца і актыўней выкарыстоўваць РЭБ. Украінцы пазней таксама памяняліся бакамі і дапамаглі амерыканцам самім эфектыўна выкарыстоўваць дроны ў наступе.
Гэта не адзінкавы выпадак: такія паразы ад украінскіх дронаў амерыканскія і саюзныя сілы (Вялікабрытанія, Эстонія, Швецыя) ужо цярпелі на вучэннях у краінах Балтыі і Швецыі.
Вярхоўны галоўнакамандуючы НАТА Алексус Грынкевіч адзначыў, што пасля вучэнняў з украінцамі прагрэс амерыканскіх войскаў «уражальны».
Навуковы супрацоўнік аналітычнага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) Эліят Коэн лічыць, што амерыканскаму войску пакуль не ўдаецца асвоіць дронную вайну на належным узроўні.
-
Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў
-
Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час
-
У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары