Грамадства

Абмежавалі ці забаранілі купанне на 17‑ці пляжах Беларусі

За мінулы тыдзень узятыя 958 проб вады вадаёмаў у месцах масавага купання краіны. З іх 12 не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках і 36 — па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі, прывялі даныя ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У выніку абмежавана купанне дзяцей на наступных пляжах:

  • пляж на сажалцы ў аграгарадку Луцкаўляны Гродзенскага раёна;
  • пляж на сажалцы Брады ў Магілёве;
  • пляж на Пячэрскім вадасховішчы ў Магілёве;
  • пляж на возеры Гусінае ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна;
  • пляж возера санаторыя «Шыннік» ТАА «Белшына» ў Бабруйску;
  • пляж на рацэ Друць у раёне сквера «Спуск да ракі» ў Круглым;
  • пляж на Цяцерынскім вадасховішчы паблізу вёскі Шупені Круглянскага раёна.

Прыпынена купанне дзяцей і дарослых на наступных пляжах:

  • гарадскі пляж на рацэ Дняпро ў Магілёве;
  • пляж на рацэ Дняпро ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна;
  • пляж на вадасховішчы Рудзея ў вёсцы Гародня Магілёўскага раёна;
  • гарадскі пляж, размешчаны на правабярэжжы ракі Дняпро паблізу лядовай арэны Шклова;
  • гарадскі пляж у раёне вусця штучнага канала ад ракі Ведрыч у Рэчыцы.

Забароненыя купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту:

  • пляж на сажалцы ў вёсцы Сухаўляны Гродзенскага раёна;
  • пляжы на рацэ Дняпро ў Жлобіне ў раёне Цэнтра алімпійскага рэзерву і ў парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі»;
  • зоны купання №1 і №2 возера Юбілейнае ў Гродне.

У той жа час знятыя абмежаванні на купанне на наступных зонах рэкрэацыі:

  • пляж на сажалцы паблізу вуліцы Лермантава ў Хойніках;
  • пляжы на рацэ Нёман ва ўрочышчах Ласосна і Пышкі ў Гродне;
  • адцінак прыбярэжнай зоны затокі ракі Дняпро ў раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве;
  • пляж на сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна.

Маніторынг бяспекі вады працягваецца на працягу ўсяго купальнага сезона. Пры атрыманні вынікаў лабараторных даследаванняў, якія пацвярджаюць адпаведнасць вады гігіенічным нарматывам, абмежаванні аператыўна пераглядаюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты7

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты7

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць