Свет2525

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

У спісах пацярпелых ёсць 25‑гадовая Марыя. Указана, што ў яе адкрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Марыя Чайко, дачка галоўнакамандуючага ПКС Расіі Аляксандра Чайко

Пры выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi магла пацярпець дачка расійскага генерала Аляксандра Чайко. 

Пра тое, што Чайко ёсць сярод пацярпелых пры выбуху, «Вёрстцы» паведаміла крыніца, блізкая да кіраўніцтва рэстарана. У спісах пацярпелых ёсць «Марыя П.», якой 25 гадоў. Указана, што ў яе адкрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Марыі Чайко таксама 25 гадоў, акрамя таго, яна згадваецца ва ўцечках з баз даных пад прозвішчам Перадрый. У Чайко і Перадрый супадаюць адрас пражывання і год нараджэння, у тэлефонных кнігах яна запісана як «нявеста» і «Чайко Марыя».

Верагодна, Перадрый — гэта прозвішча мужа дачкі генерала. У спісе пацярпелых ёсць таксама 27‑гадовы «Данііл П.». Згодна з выцекамі, гэта можа быць Данііл Перадрый, якому таксама 27 гадоў. У яго сябрах у VK ёсць адзін з акаўнтаў Марыі Чайко.

Выбух у рэстаране Balzi Rossi адбыўся ўвечары 1 жніўня. Першапачаткова паведамлялася пра выбух газу, аднак пазней стала вядома, што здэтанавала выбуховае прыстасаванне, якое жанчына спрабавала пранесці ў рэстарацыю пад выглядам падарунка.

У выніку выбуху, паводле апошняй інфармацыі, загінулі пяць чалавек, 21 пацярпеў. Мэтай, відавочна, быў галоўнакамандуючы паветрана-касмічнымі сіламі Расіі Аляксандр Чайко, якога Украіна вінаваціць у дачыненні да забойстваў у горадзе Буча.

Каментары25

  • г.п. Карма
    02.08.2026
    Так яно працуе: за грахі бацькоў плоцяць дзеці. Дугіна не дасць схлусіць.
  • Вадя
    02.08.2026
    Если элитный так можно взрывать? С чего это он элитный? Наверное, швейцвр в ватнике, а офиццианты в кирзачах
  • Кнур
    02.08.2026
    г.п. Карма, а украинские дети за чьи грехи платят?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць