Свет44

Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек

Наступствы тэракта ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi растуць.

Два пацярпелыя памерлі ў бальніцы, такім чынам агульная колькасць загінулых дасягнула пяці чалавек, паведаміў канал 112. Яшчэ мінімум шэсць чалавек застаюцца ў цяжкім стане.

Выбух адбыўся падчас закрытага мерапрыемства — святкавання 55‑гадовага юбілею галоўнакамандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі РФ генерала Аляксандра Чайко.

Паводле звестак «ВЧК-ОГПУ», сярод запрошаных гасцей знаходзіліся таварышы па службе генерала, чыноўнікі, дэпутаты Дзярждумы і супрацоўнікі ФСБ.

Бяспеку мерапрыемства забяспечвалі супрацоўнікі Федэральнай службы аховы. Выбух адбыўся на верандзе рэстарана, калі да завядзення наблізілася жанчына-кур'ер з прыгожа запакаванай каробкай.

Яе спыніў ахоўнік, імаверна, супрацоўнік ФСА з групы аховы. У гэты ж момант спрацавала выбуховая прылада. На месцы загінулі сама выканаўца выбуху, супрацоўнік ФСА і адзін з наведвальнікаў завядзення, яшчэ двое памерлі пазней у бальніцы. Сам генерал Чайко, паводле наяўнай інфармацыі, застаўся жывы.

Украінскія праваахоўныя органы абвінавачваюць часці, падначаленыя Чайко, у ваенных злачынствах, здзейсненых пачынаючы ад 2022 года. У тым ліку і ў Бучы Кіеўскай вобласці. Да ліпеня 2022 года, перад тым як узначаліць расійскую авіяцыю, Чайко камандаваў войскамі Усходняй вайсковай акругі — акурат тымі, якія наступалі на Кіеў з Беларусі.

Каментары4

  • 776
    02.08.2026
    и Тамарка Шестопал и Ванька Дёрганов ,
    и ещё тот референт , что из органов . 💤
  • Жвір
    02.08.2026
    1971-2026, няхай жыве й ўвесь час азіраецца, на 360 градусаў, працяг банкету будзе, справа часу. Малаймаверна, што яго адпусьцяць.
  • Вольга
    02.08.2026
    Калі б не здох - будзе азірацца штодня дасконна.

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць