Грамадства44

МЗС пракаментавала закрыццё Латвіяй мяжы з Беларуссю

У пагоні за палітычнымі баламі ў Рызе чарговы раз забыліся пра людзей, заявіла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У беларускім замежнапалітычным ведамстве заявілі, што не маюць сумневаў, што гэты цынічны крок зроблены напярэдадні выбараў у Сейм Латвіі, што пройдуць 3 кастрычніка.

«Найбольш уражвае тое, што ў пагоні за палітычнымі баламі ў Рызе ў чарговы раз забыліся пра людзей. Ніхто не паклапаціўся загадзя папярэдзіць грамадзян, зрабіўшы іх разменнай манетай у палітычнай гульні. Сітуацыя люстрана паўтарае бесцырымонную практыку літоўскіх уладаў канца 2025 года, калі мяжа таксама была закрытая без папярэджання пад надуманай падставай», — заявіў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў.

«Мы расцэньваем тое, што адбылося, як чарговае парушэнне тых самых «еўрапейскіх каштоўнасцяў», пра якія так любяць гаварыць у краінах Балтыі. Свабода перамяшчэння грамадзян зноў была груба прынесена ў ахвяру імгненнай унутрыпалітычнай кан'юнктуры», — зазначае МЗС і заяўляе, што беларускі бок пакідае за сабой права прыняць у адказ меры ў дачыненні да Латвіі, «у тым ліку асіметрычнага характару, дзеля абароны нацыянальных інтарэсаў і грамадзян Беларусі».

Латвія закрыла мяжу ў пятніцу. Міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Дамбрава афіцыйна патлумачыў гэта «тэхнічнымі прычынамі».

Дагэтуль паміж Беларуссю і Латвіяй працаваў толькі адзін прапускны пункт: Грыгароўшчына — Патэрніекі.

Рашэнне аб закрыцці было прынята на фоне росту колькасці спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы мігрантамі. Паводле латвійскіх уладаў, апошнімі тыднямі такія спробы фіксуюцца дзясяткамі штодня.

Каментары4

  • Руслану
    03.08.2026
    Ты и юрист никакой. А уже и не человек.
  • Такі сабе адказ
    03.08.2026
    Пры ўсёй нелюбові да лукашыстаў, менавіта ў дачыненні да Латвіі, я бы на іх месцы зрабіў заяву, што "з тэхнічных" прычын у беларускіх мытнікаў і пагранічнікаў праграма выдае памылку, калі яны пачынаюць афармляць транспарт з нумарамі LV. І хай яны там далей межы зачыняюць і знакі з назвамі беларускіх гародоў прыбіраюць. Ад гэтай Латвіі не Беларусі ні беларусам не халадно ні горача. Беларусам там усё адно даўно ўсё забаронена. Праз гэтую мяжу 97% трафіку складаюць самі латвійцы
  • Вось
    03.08.2026
    Домбрава - прадстаўнік нацыяналістычнай партыі, ён добра разумее, што тыя грамадзяне Латвіі, якія наведваюць Беларусь і Рассею, за ягоную партыю ніколі не прагаласуюць, таму чым больш нязручнасцеў ён ім зробіць, тым большая будзе ягоная папулярнасць сярод нацыяналітсычнага электарата. І апошняя навіна, заўтра Латвійскі ўрад прыме прапанову Домбравы аб закрыцці апошняга пункту пропуску на Латвійска-Беларускай мяжы.

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонія перавяла 70 мільёнаў еўра італьянскай кампаніі для закупкі боепрыпасаў для Украіны. Снарадаў у выніку нуль13

«Мы ўжо не постсавецкае грамадства». Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі15

У Новай Баравой з’явіцца дом у стылі амерыканскіх коміксаў 1950‑х гадоў

Вадзім Кабанчук расказаў, што трэба рабіць, калі Расія ўцягне Беларусь у вайну27

Як працуе сістэма, з дапамогай якой ФСБ сочыць за расіянамі ў інтэрнэце. Падобным могуць карыстацца і беларускія сілавікі37

Хірург Любецкі аднаўляецца пасля зняволення: апублікаваў свае фоты з трэнажоркі2

Стала вядома, калі можна будзе паступаць у новую Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій4

Расія ўдарыла па заводзе Coca-Cola ў Кіеве1

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць