У ноч на 4 верасня Сочы, Адлер і федэральную тэрыторыю Сірыус атакавалі беспілотнікі. Расійскія ўлады пацвердзілі пажар на нафтабазе і пашкоджанні жылых дамоў. OSINT-аналітыкі мяркуюць, што яшчэ адной цэллю быў расійскі дывізіён супрацьпаветранай абароны.

Жыхары Сочы паведамлялі ноччу пра шматлікія выбухі, пасля якіх у некалькіх месцах узніклі пажары. Высокі слуп полымя над нафтабазай быў бачны за некалькі кіламетраў.

«Пашкоджана шкленне ў некалькіх жылых дамах і будынках, у асобных выпадках узніклі ўзгаранні, якія аператыўна патушылі. Таксама адбылося ўзгаранне на тэрыторыі нафтабазы», — паведаміў аператыўны штаб Краснадарскага краю.
Асобны пажар узнік каля пасёлка Сірыус на мяжы з Абхазіяй. Выданне ASTRA прааналізавала відэа відавочцаў і вызначыла, што ў гэтым месцы знаходзіцца пазіцыя расійскага зенітна-ракетнага комплексу С-300 або С-400.
Маніторынгавыя каналы паведамлялі пра другасную дэтанацыю пасля ўдару, аднак незалежнага пацвярджэння знішчэння або пашкоджання комплексу пакуль няма.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары