Свет66

У Швецыі на выпадак вайны рыхтуюць месца для пахавання паўмільёна чалавек

Швецыя, якая больш за два стагоддзі не ваявала, рыхтуецца да магчымай вайны. Прадумваецца ўсё да апошняга. Мясцовыя парафіі павінны прадугледзець месца для пахавання да 5% насельніцтва краіны, а крэматорыі правяраюць, ці змогуць працаваць пры адключэннях электрычнасці. 

Падчас вучэнняў Aurora 26 у Швецыі адпрацоўвалі арганізацыю пахаванняў загінулых у выпадку вайны. Фота: Jesper Pettersson / Försvarsmakten

Пасля заканчэння халоднай вайны Швецыя ў значнай ступені адмовілася ад сістэмы «татальнай абароны», якая прадугледжвала ўдзел у абароне краіны не толькі арміі, але і грамадзянскіх структур.

Вяртаць гэтую сістэму, як піша Le Monde, пачалі пасля анексіі Расіяй Крыма ў 2014 годзе. Поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну праз восем гадоў паскорыла гэты працэс.

Частка адноўленай сістэмы — падрыхтоўка да вялікай колькасці ахвяр вайны, у тым ліку арганізацыя пахавання загінулых вайскоўцаў і мірных жыхароў. Разлік застаўся яшчэ з часоў халоднай вайны. Парафіі павінны мець зямлю, на якой у выпадку неабходнасці можна будзе пахаваць да 5% насельніцтва краіны. Сёння гэта каля паўмільёна чалавек. Аднак гэта не прагноз магчымых страт. Лічба выкарыстоўваецца як арыенцір для планавання.

Могілкамі ў Швецыі загадвае Евангелічна-лютэранская царква, нягледзячы на тое, што ў 2000 годзе яна была аддзеленая ад дзяржавы. У краіне ў цэлым зямлі не бракуе, але ў вялікіх гарадах за раз знайсці тэрыторыі для такой колькасці пахаванняў значна складаней.

Пры гэтым месца на могілках — толькі частка праблемы. Неабходна арганізаваць сумесную працу царквы, арміі, паліцыі, службы прызыву, падатковага ведамства і іншых структур. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне такое ўзаемадзеянне сталі рэгулярна адпрацоўваць на вучэннях.

500 мяхоў для целаў

Адно з іх прайшло ў пачатку мая на поўнач ад Стакгольма ў рамках маштабных вайсковых вучэнняў Aurora 26, у якіх удзельнічалі 18 000 вайскоўцаў з 13 краін. Вайсковы канвой прывёз туды 500 мяхоў, якія імітавалі целы загінулых. Каб усё выглядала як мага больш рэалістычна, мяшкі абцяжарылі баластам і нават надалі ім пах, падобны да паху трупаў.

Каля сотні супрацоўнікаў царквы адпрацоўвалі працэдуру прыёму і пахавання загінулых. На кожным мяшку была таблічка з данымі чалавека. Імёны заносілі ў рэестры, пасля звязваліся з падатковым ведамствам, якое ў Швецыі займаецца ў тым ліку рэгістрацыяй грамадзянскага стану.

Калі «загінулым» быў вайсковец саюзнай краіны, трэба было звязацца з яе пасольствам. Калі салдат праціўніка — з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.

Пасля ўсе 500 мяхоў паклалі ў загадзя выкапаныя траншэі, а месцы пахавання пазначылі драўлянымі слупкамі. Святар падыходзіў да кожнага драўлянага слупка, што пазначаў месца спачыну, і прамаўляў: «Ты паў у баі за Швецыю. Твой абавязак выкананы, і твая ахвяра прызнаная. Гэтае пахаванне — вымушанае і часовае. Спачывай і чакай тут».

Фота: Magnus Aronsson / svenskakyrkan.se

У такой падрыхтоўцы бачаць і спосаб умацаваць баявы дух: вайсковец павінен быць упэўнены, што ў выпадку ранення або гібелі пра яго паклапоцяцца. Не менш важна, каб і мірныя жыхары ведалі: нават ва ўмовах вайны з загінулымі будуць абыходзіцца годна.

Крэматорыі без электрычнасці

У Швецыі каля 86% памерлых крэміруюць. У краіне працуюць 56 крэматорыяў, і пры вялікай колькасці загінулых нагрузка на іх можа рэзка вырасці.

Пры гэтым ва ўмовах вайны крэмацыя будзе магчымая не заўсёды. Напрыклад, цела нельга крэміраваць, калі ёсць падазрэнне на ваеннае злачынства і неабходна правесці расследаванне.

Шведская федэрацыя могілак і крэматорыяў ужо праводзіла семінары пра тое, як працаваць падчас крызісу і вайны. А ў крэматорыі ў Норчэпінгу вырашылі праверыць гэта на практыцы.

Адно з галоўных пытанняў — электрычнасць. За аснову ўзялі досвед Украіны, дзе яна можа знікнуць на шэсць-восем гадзін, пасля з'явіцца і зноў адключыцца. Эксперымент павінен быў паказаць, ці можна ў такіх умовах працягваць крэмацыю.

Вынікі аказаліся станоўчымі. Заадно высветлілася, што халадзільныя камеры могуць захоўваць неабходную тэмпературу на працягу 48 гадзін, калі не адчыняць іх без патрэбы.

Аднак падрыхтоўка да вайны прымушае пераглядаць нават рашэнні, якія ў мірны час выглядаюць цалкам разумнымі. Шведскія могілкі цяпер закупляюць машыны і абсталяванне, якія працуюць ад электрычнасці. Ва ўмовах вайны і працяглых адключэнняў святла разлічваць на іх будзе складана.

Магілы, вядома, можна капаць і ўручную. Але тады ўзнікае іншае, цалкам практычнае пытанне: ці хопіць звычайных рыдлёвак.

Каментары6

  • Отец Засандалий
    04.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Шляхціч Завальня
    04.09.2026
    Галоўнае ў гэтай навіне - гэта зразумець што могілкі не для мясцовых - а для рускіх і беларускіх акупантаў. Бо ніхто не хоча каб трупы рускіх і беларускіх акупантаў валяліся непрыкаяныя.
  • #
    04.09.2026
    Шляхціч Завальня , навошта беларусаў сюды ўмяшаў? калі гэта беларусы акупантамі былі?

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць